28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю ва Украіне прадоўжылі да 21 лістапада

1
Ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю ва Украіне прадоўжылі да 21 лістапада

Такім чынам, ваеннае становішча будзе дзейнічаць амаль да зімы.

Ваеннае становішча ва Украіне і тэрміны мабілізацыі прадоўжылі амаль да зімы - да 21 лістапада 2022 года. Пра гэта паведаміў нардэп ад «Голасу» Яраслаў Жалязняк.

- Парламент падтрымаў (№7664) падаўжэнне ваеннага становішча на 90 дзён да 21 лістапада 2022 года. Таксама Рада падтрымала (№7665) зацвярджэнне Указа аб «Аб падаўжэнні тэрміну правядзення ўсеагульнай мабілізацыі», - гаворыцца ў паведамленні.

За абедзве пастановы прагаласавалі 328 народных дэпутатаў. Дакументы ўнёс у парламент прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На перыяд дзеяння ваеннага становішча мужчынам-грамадзянам Украіны ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў абмежаваны выезд за межы краіны. Таксама абмяжоўваецца свабода перамяшчэння грамадзян, іншаземцаў і асоб без грамадзянства ўстанаўліваецца каменданцкая гадзіна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках