23 красавiка 2024, aўторак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага

2
Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага

Знаходку знайшоў беларускі гісторык.

Беларускі гісторык, прафесар Алесь Смалянчук падчас працы ў Нацыянальным музеі Літвы знайшоў новыя беларускамоўныя тэксты ў паперах Літоўскага правінцыйнага камітэта, якім кіраваў Кастусь Каліноўскі.

Як напісаў гісторык у сваім «Фэйсбуку»:

«Тыдзень даследчай працы ў бібліятэках і музеях Вільні быў плённым. У фондах Нацыянальнага музея Літвы сярод матэрыялаў Літоўскага правінцыйнага камітэта знойдзены некалькі беларускамоўных тэкстаў, відавочна, з акружэння Кастуся Каліноўскага.

Почырк некаторых («Do Ciabie swiaty ojcza…», чатырохрадкоўі на адвароце шостага нумара «Мужыцкай праўды») падобны да почырку Каліноўскага…

Нават павярхоўны прагляд дакументаў наводзіць на думку, што прынамсі іх частка належала асабіста Кастусю Каліноўскаму».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках