20 красавiка 2024, Субота, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу 12 тысяч акупантаў апынуліся ў пастцы на Херсоншчыне

8
Блізу 12 тысяч акупантаў апынуліся ў пастцы на Херсоншчыне

УСУ занялі правільную пазіцыю і паспяхова знішчаюць лагістыку расейцаў.

Расейскія акупанты патрапілі ў пастку на правым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Там адрэзаныя блізу 10-12 тысяч ваяк. Як паведамляе glavred.info, пра гэта заявіў дырэктар Цэнтра вайсковых прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка.

Усё гэта адбылося дзякуючы дзеянням украінскіх абаронцаў, якія паспяхова знішчаюць лагістыку акупантаў на поўдні.

- Расейская групоўка войскаў на правабярэжжы Херсонскай вобласці апынулася ў пастцы. Гэта ўзнікла ў выніку дзеянняў УСУ. Расейцаў завабілі ў гэтую пастку, адрэзаўшы ад перапраў. Расейцы казалі, што яны паводле ацэнак, якія можна ўбачыць, перакінулі 10-12 тысяч вайскоўцаў яшчэ дадаткова на правабярэжжы Херсоншчыны і ўмацоўвалі там пазіцыі. Цяпер яны яшчэ больш адрэзаныя, - кажа Мусіенка.

Каб хаця б неяк выправіць сітуацыю, яны спрабуюць аднавіць кожны мост ці пераправу. У сваю чаргу УСУ наносяць магутныя ўдары па Антонаўскім мосце. Тым самым акупанты не могуць наладзіць лагістычнае забеспячэнне, бо мост знаходзіцца пад агнявым кантролем.

Экспэрт таксама адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы на поўдні занялі правільную пазіцыю.

- Агулам на поўдні сітуацыя развіваецца наступным чынам - украінскія сілы занялі правільную пазіцыю. Гэта разбурэнне лагістыкі, знясіленне як вынік расейскага кантынгенту, гэта абяскроўліванне расейскай артылерыі і іншых тыпаў войскаў у плане боепрыпасаў і набояў. Як вынік стварэння псіхалагічнага ціску, каб акупанты або адыходзілі і ўцякалі, або здаваліся, - дадаў экспэрт.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка Херсонскай АВА Дзмітрый Бутрый 1 жніўня сказаў, што УСУ на Херсоншчыне вызвалілі ўжо 46 населеных пунктаў. Сітуацыя ў рэгіёне цяжкая. Ён заклікаў мясцовых жыхароў з'язджаць у больш спакойныя рэгіёны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках