18 красавiка 2024, Чацвер, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нават лаяльныя рэжыму аналітыкі прагназуюць вялізную інфляцыю

4
Нават лаяльныя рэжыму аналітыкі прагназуюць вялізную інфляцыю

Як мінімум – 18%.

Інфляцыя ў Беларусі да канца года будзе не ніжэйшай за 18%, прагназуюць эксперты Еўразійскага банка развіцця, якія выпускаюць даволі лаяльныя для рэжыму прагнозы.

Аналітыкі таксама расказалі, з чым звязаны цяперашні скачок коштаў тавараў і платных паслуг у нашай краіне.

Нагадаем, чыноўнікі прагназавалі на гэты год гадавую інфляцыю на ўзроўні 6%, але ўжо ў ліпені яна разагналася да 18,1%.

Паскарэнне гадавой інфляцыі ў ліпені эксперты ЕАБР тлумачаць "ціскам з боку вытворча-лагістычных ланцугоў і сфармаванай у другім квартале недаацэненасцю беларускага рубля да расейскага".

"Прадаўжае стрымліваць рост спажывецкіх коштаў зніжэнне кошту садавінаагародніннай прадукцыі, якое ідзе хутчэй за сезонныя тэмпы", – удакладняюць у ЕАБР.

Паводле прагнозаў аналітыкаў, гадавая інфляцыя ў Беларусі будзе не ніжэйшай за 18%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках