25 красавiка 2024, Чацвер, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каліновец»: Лукашысцкія войскі, магчыма, былі ў Бучы

59
«Каліновец»: Лукашысцкія войскі, магчыма, былі ў Бучы

Некаторыя беларускія спецпадраздзяленні супольна з расейскімі ўдзельнічалі ў баях супраць УСУ.

Яшчэ пачынаючы з Рэвалюцыі Годнасці ў Кіеве сцяг вольнай Беларусі, бел-чырвона-белы, быў неад'емнай часткай супраціву тыраніі. Адным з першых, хто загінуў падчас Рэвалюцыі Годнасці быў беларус Міхаіл Жызнеўскі. Ён быў забіты падчас абароны пратэстоўцаў стрэлам снайпера 22 студзеня 2014 года.

Ягонае забойства паказала, што барацьба з тыраніяй – гэта пытанне не толькі саміх украінцаў, але і іншых народаў.

Плячо да пляча разам з украінцамі і добраахвотнікамі з іншых краінаў беларусы змагаліся супраць расейскай агрэсіі на Данбасе ў 2014 годзе. Тады не было ніводнага добраахвотніцкага батальёна ў якім не было б добраахвотнікаў з Беларусі. У палку "Азоў" была нават створаная асобная "беларуская" рота. Але, на жаль, сваіх, асобных беларускіх падраздзяленняў не было. Першая спроба стварыць асобнае падраздзяленне была зробленая ў канцы 2014 – пачатку 2015 года. Тады ў складзе Украінскай добраахвотніцкай арміі была створаная Тактычная група "Беларусь". Нягледзячы на невялікую колькасць, крыху больш за 30 салдатаў, гэтае падраздзяленне актыўна ўдзельнічала ў баях на Данбасе. Два ягоныя байцы загінулі ў баях пад Валнавахай у 2016 годзе.

Пасля пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, выкліканых фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, падчас якіх "перамог" Аляксандр Лукашэнка, затрыманняў пасля гэтага і масавых рэпрэсій колькасць беларусаў-апазіцыянераў ва Украіне значна павялічылася. На той момант інтэнсіўнасць баёў у Данбасе значна знізілася і добраахвотніцкія фармаванні практычна не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. Што садзейнічала таму, што большасць беларусаў-добраахвотнікаў перайшлі да палітычнай дзейнасці.

Але пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання арміі РФ ва Украіну 24 лютага 2022 года беларусы ўсталі на абарону Украіны. Адным з самых вядомых беларускіх падраздзяленняў стаў полк імя Касутся Каліноўскага, касцяк якога склалі былыя байцы Тактычнай групы Беларусь: экс-палітвязень Эдуард Лобаў, актывіст беларускай апазіцыі Ян Мельнікаў ("Беларус"), а таксама байцы з пазыўнымі "Ваяр", "Зубр" , "Кіт" і "Тур".

Пра гісторыю палка імя Кастуся Каліноўскага "Польскае радыё" папрасіла расказаць Алега Аўчыннікава, дзейнага байца палка:

– Полк Каліноўскага сёння – гэта беларусы, якія змагаюцца ў складзе УСУ за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Адначасова з гэтым мы ваюем за незалежнасць Беларусі. Таму, як казаў калісьці вялікі сын украінскага народа – Вячаслаў Чарнавол: "Не будзе ніколі свабоднай Украіны без свабоднай Беларусі". Таму мы цяпер тут змагаемся за незалежнасць дзвюх краінаў.

Гісторыя палка пачалася яшчэ з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну. Тады тыя беларусы, якія ўдзельнічалі ў вайне раней, яшчэ пачынаючы з 2014 года, аб'ядналіся ў тэрытарыяльную абарону пры батальёне "Азоў", каб абараняць Кіеў ад наступу расейскіх войскаў. Гэтае падраздзяленне пачало павялічвацца і на яго аснове спачатку была сфармаваная рота пры "Азове", крыху пазней батальён, які ўвайшоў у склад УСУ. А цяпер пры павелічэнні колькасці добраахвотнікаў мы з'яўляемся палком імя Кастуся Каліноўскага, які складаецца з двух батальёнаў. Гэтыя два батальёны цяпер удзельнічаюць у баявых дзеяннях на фронце, і трэці батальён яшчэ фармуецца.

Варта таксама адзначыць, што кожную ваенную аперацыю, у якой удзельнічае полк, мы дакладна ўзгадняем і прапрацоўваем з камандаваннем УСУ. Мы ніколі не займаемся адсябяцінай і ніколі не дзейнічаем асобна ад Узброеных сілаў Украіны.

Алег Аўчыннікаў дадаў, што большасць байцоў пакуль – гэта беларускія добраахвотнікі з еўрапейскіх краінаў:

– Большасць, блізу 90% тых, хто ваюе ў нашым палку – гэта добраахвотнікі, якія прыехалі з Польшчы, Літвы, Нямеччыны і іншых еўрапейскіх краінаў, дзе яны хаваліся ад рэпрэсій з боку Лукашэнкі. Большасць з іх ведаюць, што такое барацьба, свабода і гатовыя змагацца за гэтыя каштоўнасці.

Адзін з галоўных і найбольш моцных кірункаў удараў расейскай арміі быў накіраваны на Кіеў. З тэрыторыі Беларусі ў Кіеўскую вобласць увайшлі элітныя расейскія падраздзяленні колькасцю блізу 40 тыс. чалавек. Але прайсціся маршам яны не здолелі, іх у першы ж дзень спынілі на лініі Ірпень – Буча – Гастомель. Аднымі з тых, хто першым стаў у супраціў, не маючы нават усяго неабходнага ўзбраення, былі добраахвотнікі з Беларусі. Яны разам з украінскімі і расейскімі добраахвотнікамі адбівалі атаку акупантаў у горадзе Бучы, падчас баёў загінулі два беларусы: Ілля Хрэнаў і Аляксей Скобля.

Аднак нават пасля адбіцця атакі расейскіх захопнікаў і іх выхаду з Кіеўскай вобласці з тэрыторыі Беларусі прадаўжаюць наносіцца ракетныя і авіяўдары ПКС РФ. Пры гэтым прадаўжаюцца пагрозы з боку дыктатара Лукашэнкі на адрас Украіны. Пачынаючы з траўня каля мяжы з Украінай войскі РБ праводзяць маштабныя вучэнні ў фармаванні БТГр. Многія ваенныя эксперты і аналітыкі ўказваюць на магчымасць уварвання войскаў Лукашэнкі на тэрыторыю Украіны. Пытанне, на колькі існуе такая рызыка, мы адрасавалі нашаму суразмоўцу:

Магчымасць уварвання войскаў Лукашэнкі ва Украіну па-ранейшаму застаецца. Але тут трэба звярнуць увагу на некалькі важных аспектаў. Па-першае, т.зв. "беларускае войска", таму што яно не з'яўляецца беларускім ні ў сутнасці, ні ў іншых паказніках. Гэтае войска абсалютна дэмаралізаванае, асабліва гэта было заўважна ў першыя дні вайны ва Украіне, калі ўвесь свет убачыў відэа падпаленых расейскіх танкавых калонаў пад Ірпенем, Бучай, Харкавам. Яшчэ тады, нават тыя, хто раней хацеў паваяваць ва Украіне, рэзка перадумалі і цяпер, мякка кажучы, яны ваяваць не хочуць. Яны разумею, што калі яны патрапяць на тэрыторыю Украіны, то іх "гераічная" бітва будзе доўжыцца максімум 20 хвілінаў. Іх проста разаб'юць. Цяпер украінскае войска – гэта ўжо не тое войска, што было ў 2014 годзе і лёгкага шпацыру для іх дакладна не будзе, гэтак сама, як і не было лёгкага шпацыру ў расейскіх войскаў у лютым гэтага года.

Таксама варта падкрэсліць, што ў т.зв. "беларускай арміі" няма ніякага баявога досведу. Яна не ўдзельнічала ні ў адным узброеным канфлікце пачынаючы з Другой сусветнай вайны.

Перыядычна з розных крыніцаў з'яўлялася інфармацыя пра магчымы ўдзел у вайне супраць Украіны спецпадраздзяленняў РБ. Алег Аўчыннікаў расказаў, што гэтыя падраздзяленні знаходзіліся ў горадзе Бучы, дзе адбылося адно з найбуйнейшых вайсковых злачынстваў расейскага войска супраць украінцаў:

– Ды ў нас ёсць такая інфармацыя, што некаторыя спецпадраздзяленні супольна з расейскімі падраздзяленнямі ўдзельнічалі у баях супраць УСУ. Ёсць нават паведамленні, што гэтыя спецпадраздзяленні былі ў Бучы, і цалкам магчыма, што яны маюць дачыненне да забойстваў мірных жыхароў. Тут варта разумець адзін аспект, што яны такое робяць не ўпершыню. Яны шмат гадоў забівалі беларусаў, свой уласны народ. Яны забівалі тых, хто хоць неяк выступаў супраць Лукашэнкі. Таму ў забойстве мірных і ні ў чым не вінаватых людзей, якія змагаюцца за сваю свабоду, для іх няма нічога новага.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках