29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі «ЛНР» узбунтаваліся супраць загаду ваяваць за «ДНР»

15
Баевікі «ЛНР» узбунтаваліся супраць загаду ваяваць за «ДНР»

Баевікі патрабуюць ад сваіх верхаводаў вярнуцца дадому.

На фоне вялізных стратаў расейскіх захопнікаў у вайне з Украінай падкантрольныя Крамлю баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» учынілі бунт.

Адпаведнае відэа з іх зваротам да сваіх завадатараў было абнародаванае ў сацсетках, піша «Новое время».

Нагодай для незадаволенасці акупантаў стала тое, што расейскае кіраўніцтва пастанавіла адправіць іх для ўзмацнення тэрарыстаў «ДНР».

«Адмаўляемся ісці ваяваць на тэрыторыю “ДНР”. Свой абавязак мы выканалі… Нас пагрозамі, шантажом, запалохваннем і падманам спрабуюць загнаць на тэрыторыю “ДНР”», – абурыўся адзін з арганізатараў бунту.

Паводле ягоных словаў, верхавод «ЛНР» Леанід Пасечнік яшчэ ў пачатку ліпеня заявіў пра нібыта захоп усёй Луганскай вобласці, у сувязі з чым падкантрольныя яму баевікі і запатрабавалі вярнуць іх дадому.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках