28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Мелітопаля расказаў, як украінскія партызаны палююць на калабарантаў

Мэр Мелітопаля расказаў, як украінскія партызаны палююць на калабарантаў

На што здольныя байцы ўкраінскага супраціву і як будуць уцякаць акупанты.

Мэр украінскага Мелітопаля Іван Фёдараў у інтэрв'ю Радыё НВ расказаў, чым ужо займаецца і што будзе рабіць партызанскі рух у горадзе, а таксама пра дэакупацыю і планы ўцёкаў акупантаў у Крым.

– Мы з вялікай радасцю сочым за дзеяннямі партызанаў у Мелітопалі. Вельмі ўдзячныя ім за тое, што выбухам адарвала зад аднаму з калабарантаў. Як дзеянні партызанаў карэктуюць дзеянні акупантаў?

– Супраціў на тэрыторыі Мелітопаля, як і іншай частцы Запарожскай вобласці, пачаўся яшчэ з 24 лютага, з першых дзён акупацыі і поўнамаштабнага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны. Тады гэта быў публічны супраціў, сёння – партызанскі.

Ёсць асноўныя задачы, якія выконваюцца сіламі партызанаў. У першую чаргу гэта перакрыццё паставак узбраення, боепрыпасаў і іх ліквідацыя. Другое – гэта інфармаванне нашых сілавых структураў, Узброеных сілаў Украіны пра месцазнаходжанне, перамяшчэнне і гэтак далей. А трэцяе – гэта дэматывацыя калабарантаў і акупантаў.

І, вядома, мы бачым вынікі.

Пасля таго, як, напрыклад, быў разбураны штаб [партыі] Адзінай Расеі на тэрыторыі Мелітопаля, яго і чальцоў гэтага штаба больш няма на тэрыторыі горада. Пасля таго, як быў адарваны зад, як вы правільна сказалі, аднаму з ключавых калабарантаў, ведаю, што некалькі калабарантаў цяпер думаюць, як ім уцякаць з горада, таму што партызаны выразна абвясцілі паляванне на тых, хто будзе садзейнічаць правядзенню рэферэндуму.

Мы чакаем, што ў набліжэйшы час будуць зробленыя асобныя дзеянні партызанскага руху, якія перашкодзяць выезду калабарантаў за межы Мелітопаля.

– Калабарантка Галіна Данільчанка зусім не з'яўляецца ў апошні час, нават спрабавала адмовіцца ад сваёй высокай пасады. Ці вядома вам нешта пра яе?

– Мне ўсё вядома пра яе, як вядома нашым УСУ, нашым партызанам.

Сёння яна прадаўжае не з'яўляцца сярод жыхароў, не размаўляе з жыхарамі Мелітопаля. Сёння яна толькі запісвае нейкі відэашэраг для прапагандысцкіх СМІ і хаваецца за межамі горада, але добра вядома дзе.

Яе шлях ужо выразна зразумелы. Гэта два варыянты. Першы – яна будзе адказваць паводле ўкраінскага заканадаўства і сядзець у турме з канфіскацыяй маёмасці за дзяржаўную здраду. Але гэта для яе будзе шчасце, таму што іншы яе шлях – яна будзе ліквідаваная сілавымі структурамі ворага – Расейскай Федэрацыі.

– Вы гаварылі нашым калегам, што тыя калабаранты, якія баяцца ўкраінскага контрнаступу ў Херсонскай вобласці, бягуць у Мелітопаль. Я так зразумеў, што яны разглядаюць горад як спакойную гавань. Яны нешта не разумеюць пра Мелітопаль? Як вы тлумачыце такія іх дзеянні?

– Я сказаў крыху інакш: гэта не пра спакойную гавань, а пра тое, што Мелітопаль (гістарычна і геаграфічна так склалася) з'яўляецца цэнтрам поўдня Украіны – Запарожскай і Херсонскай абласцей. Гэта лагістычны вузел, праз які [адбываецца] і перамяшчэнне тэхнікі, і забеспячэнне боепрыпасамі. Сёння гэта і адміністратыўны цэнтр, які зрабілі акупанты. Таму сёння, калі яны ўцякаюць з правага берагу ракі Дняпро, перамяшчаюцца ў бок горада Мелітопаля, і, вядома, думаюць пра адыходныя шляхі, як уцякаць у бок Крыма. А ад Мелітопаля да мяжы з Крымам крыху менш за 100 км.

Таму сёння яны разглядаюць Мелітопаль як лагістычны цэнтр. А для нас, для нашых УСУ, вядома, прынцыповы Мелітопаль, таму што гэта ключ ад усяго поўдня нашай дзяржавы. Без вызвалення Мелітопаля немагчымае вызваленне поўдня нашай дзяржавы ў цэлым.

– Акупанты могуць уцячы з правага берагу Дняпра, УСУ робяць для гэтага вельмі шмат. Зноў былі ўдары па Антонаўскім мосце. Гэта яшчэ больш для іх стварае праблемы, бо яны не могуць узнавіць, напрыклад, пастаўкі ўзбраенняў туды. Але мы разумеем, што гэта пераважна пра Херсон. Якімі вы бачыце дзеянні для вызвалення Мелітопаля?

– Я дакладна разумею, што знутры Мелітопаля ёсць супраціў і 95% жыхароў чакаюць сёння вызвалення нашымі УСУ. Вядома, я не маю ніякага права гаварыць, як будзе вызвалены Мелітопаль, калі, таму што гэта кампетэнцыя нашых УСУ. Наша задача – кожны на сваім месцы павінен дапамагаць у рэалізацыі гэтай мэты і выконваць тыя задачы, якія даюцца нашымі УСУ і вышэйшым палітычным кіраўніцтвам.

Вядома, ёсць некалькі шляхоў дэакупацыі Мелітопаля. Я ўпэўнены, што адзін з іх прывядзе да паўнавартаснай дэакупацыі поўдня Украіны.

Але наша задача сёння – трымаць сувязь з нашымі жыхарамі, даносіць да іх праўдзівую інфармацыю, таму што яны знаходзяцца ў інфармацыйным вакууме. Вораг нават не чакае, які публічны супраціў, як у пачатку другой хвалі ўварвання 24 лютага, пачнецца менавіта ўнутры горада. Наступ на горад, вызваленне горада будзе не толькі УСУ, але і знутры нашых цывільных жыхароў, якія цяпер застаюцца ў Мелітопалі.

– Мы з часам крыху больш даведаемся, якім чынам акупанты здолелі зайсці на поўдзень так лёгка. Напрыклад, ГБР апублікавала падазрэнне датычна Алега Кулініча. Ён быў кіраўніком Управы СБУ ў Крыме. Паведамляецца, што ён быў адным з тых, хто хаваў інфармацыю пра магчымае ўварванне расейцаў з боку Крыма. Што тычыцца сілавых установаў Мелітопаля, магчыма, менавіта СБУ, вам вядома нешта пра тых, хто там мог супрацоўнічаць з акупантамі?

– Хуткі захоп Мелітопаля адбыўся таму, што варожыя войскі прайшлі хутка і зайшлі з боку Крыма. Мы гэта добра разумеем і гэта на слыху ў кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы. Гэта не тэрыторыя Запарожскай вобласці, а Херсонскай, таму і адказнасць у асноўным на спецслужбах, якія кантралявалі непасрэдна Херсонскую вобласць.

Наконт спецслужбаў Запарожскай вобласці. На гэта не раз зважаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на нарадах, праведзеных на тэрыторыі Запарожжа. Усе спецслужбы, якія працавалі на тэрыторыі Мелітопаля, выконвалі загад і прадаўжаюць яго выконваць дагэтуль, згодна з тымі камандамі, загадамі, якія паступаюць ад цэнтральных апаратаў.

Сёння каментаваць, хто, калі і як пакідаў [горад], я не ўпаўнаважаны, таму што мы жывем падчас вайны і гэта можа быць скарыстана супраць нас, нашай дзяржавы ў цэлым. Але я ўпэўнены, што сапраўды кропкі над "і" будуць расстаўленыя. І сёння ўжо адпаведныя сілавыя структуры гэтым займаюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках