20 красавiка 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПВТ пакідаюць адзін з яго піянераў і Джордж Сорас

5
ПВТ пакідаюць адзін з яго піянераў і Джордж Сорас

Кампанія амерыканскага мільярдэра сыходзіць з Беларусі.

Беларускі IT-рынак і Парк высокіх тэхналогій пакідае адзін з яго замежных піянераў – дацка-ўкраінскі распрацоўнік Ciklum. Разам з ім чарговы раз Беларусь застанецца без прысутнасці амерыканскага мільярдэра Джорджа Сораса, які з'яўляецца ўладальнікам кантрольнага пакета кампаніі. Як даведаўся Office Life, рэзідэнт ПВТ "Сіклум Бел", які ўваходзіць у міжнародную групу Ciklum, з чэрвеня гэтага года знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

Ciklum была заснаваная ў 2002 годзе датчанінам Торбенам Майгаардам (ён памёр у 2019 годзе), які абраў галоўным цэнтрам свайго бізнэсу і распрацовак Украіну. Улетку летась кампанія ўваходзіла ў топ-5 найбуйнейшых працадаўцаў у мясцовай галіны.

Таксама Майгаард інвеставаў і ў Беларусь, дзе ў 2006 годзе адкрыў "Сіклум Бел". У 2007 годзе яна стала адным з першых замежных рэзідэнтаў ПВТ, атрымаўшы ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці пад № 27. Яшчэ ў 2019 годзе "Сіклум Бел" уваходзіла ў топ-50 IT-працадаўцаў у Беларусі.

Ізноў без Сораса

У 2015 годзе кантрольны пакет Ciklum набыў створаны Джорджам Сорасам Ukrainian Redevelopment Fund. Сродкі багатага інвестара дазволілі кампаніі ўзмацніць сваю прысутнасць на старых і выйсці на новыя рынкі.

З заканчэннем ліквідацыі беларускай "дачкі" Беларусь зноў застанецца без Джорджа Сораса, які блізу 25 гадоў таму ўжо пакідаў нашу краіну. Але тады ён гэта зрабіў у статусе мецэната, а не бізнэсмэна.

Упершыню вядомы амерыканец адкрыў Беларусь у 1992 годзе і восенню таго ж года асабіста пабываў у Менску, каб даць старт адукацыйным праектам свайго Фонду Сораса. Беларускі філіял пачаў працаваць з 1993-га, арганізуючы семінары для дырэктараў школаў, лекцыі з запрашэннем навукоўцаў з ЗША, паездкі мясцовых навукоўцаў на сімпозіюмы і стажыроўкі за мяжу. Фонд поўнасцю прафінансаваў Цэнтр прыватызацыі, які павінен быў дапамагчы мясцовым уладам у правядзенні раздзяржаўлення. Таксама ён стварыў і падтрымліваў такія праекты, як "Мас-медыя Цэнтр" і "Трансфармацыя гуманітарнай адукацыі".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках