29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Удзелу NATO ў вайне не ўнікнуць

16
WSJ: Удзелу NATO ў вайне не ўнікнуць

Краіны Захаду павінны дзейнічаць больш катэгарычна.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не можа сабе дазволіць пацярпець паразу ва Украіне. Аднак кіраўнік Крамля здольны пацярпець паразу ад NATO, таму ўнікнуць удзелу Альянсу ў вайне не атрымаецца.

Такое меркаванне выказаў журналіст Холман Джэнкінс у сваёй калонцы на The Wall Street Journal. Ён адзначыў, што цяпер ні Пуцін, ні краіны Захаду не гатовыя рабіць нейкія катэгарычныя крокі.

Паводле ягоных словаў, ЗША баяцца эскалацыі вайны і не хочуць, каб УСУ выкарыстоўвалі атрыманае сучаснае ўзбраенне для ўдараў па тэрыторыі Расеі. Аднак Штаты павінны нарошчваць сваю ваенную падтрымку Украіны і перамагчы РФ наўрад ці атрымаецца без прынамсі мінімальнага ўдзелу NATO.

Аўтар мяркуе, што Пуцін можа саступіць NATO, аднак не можа дазволіць сабе пацярпець паразу ад Украіны. Дыктатар, зазначае журналіст, ніколі не захоча прызнаць незалежнасць Украіны. Тым не менш яна ніколі не стане калоніяй Расеі, і гэтае пытанне сумневам не падлягае.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках