18 красавiка 2024, Чацвер, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Емяльянава зноў адправілі ў штрафны ізалятар

5
Палітвязня Емяльянава зноў адправілі ў штрафны ізалятар

Акрамя таго, у яго канфіскавалі 22 кнігі, машынку для стрыжкі і згушчонку.

Палітвязня Мікіту Емяльянава зноў змясцілі ў штрафны ізалятар на 7 дзён, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Афіцыйная прычына невядомая.

У ваўкавыскую калонію №11 Емяльянава перавялі 13 чэрвеня, а пасля на 18 дзён таксама змясцілі ў штрафны ізалятар. Акрамя таго, у яго канфіскавалі 22 кнігі, машынку для стрыжкі і згушчонку.

Анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Камар 12 лютага 2020 года былі асуджаныя на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожны. Іх прызналі вінаватымі ў пашкоджанні маёмасці і незаконных дзеяннях з гаручымі рэчывамі ў групе паводле папярэдняй змовы. Гаворка ідзе пра дзве акцыі: у будынак суда кінулі лямпачку з фарбай, а ў будынак СІЗА — бутэльку з запальнай сумессю, якая ў выніку не загарэлася.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках