24 красавiка 2024, Серада, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі на дне акіяна мільёны тон цукру

1
Навукоўцы знайшлі на дне акіяна мільёны тон цукру

Цяпер навукоўцам трэба разабрацца, для чаго раслінам такое салодкае жыццё.

Біёлагі высветлілі, што марская трава гатунку Posidonia oceanica адкладае цукрозу ў грунт. Растлумачым, што марская трава - гэта кветкавыя расліны, якія растуць у моры, яны не належаць да багавіння, піша «Вокруг света».

Канцэнтрацыя цукру ў грунце падводных лугоў Posidonia oceanica амаль у 80 разоў перасягнула папярэдні рэкорд для марскіх экасістэм. Збольшага гэта банальная цукроза - галоўны кампанент харчовага цукру. Эксперты падлічылі, што сумарная колькасць цукру, назапашаная Posidonia oceanica ў Сусветным акіяне, – не меншая за 0,7-1,3 млн тон.

Разам з цукрам марскія расліны выдаюць фенолы, якія замінаюць мікробам есці ласунак. Так што пачастункам карыстаюцца мала якія гатункі мікраарганізмаў, якія ўмеюць змагацца з феноламі. Магчыма, наўзамен яны пастаўляюць марской траве азот ды іншыя важныя рэчывы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках