29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пачаў рабіць паварот налева і імкліва паляцеў носам уніз»

3
«Пачаў рабіць паварот налева і імкліва паляцеў носам уніз»

З'явіліся падрабязнасці падзення самалёта ў Слоніме.

Увечары 13 жніўня ў Слонімскім раёне недалёка ад вёскі Разанаўшчыны разбіўся аэраплан і загінулі два чалавекі. У гэты дзень Слонім адзначаў 770-годдзе. Даведаліся ад відавочцы трагедыі падрабязнасці. Таксама сталі вядомыя імёны загінулых пілотаў, піша zerkalo.io.

Леанід (імя змененае) працуе таксістам. З ягоных слоў, ён бачыў увесь палёт аэраплана.

- Я ехаў на замову. Ехаў па трасе, бачу - узлятае аэраплан. Стаў павольней ехаць, было цікава паглядзець, - распавядае мужчына. - Аэраплан падняўся прыкладна на вышыню дзявяціпавярховага дома. Пачаў рабіць паварот налева - і імкліва паляцеў носам уніз.

Са слоў Леаніда, ён не адразу зразумеў, што адбудзецца трагедыя.

- Думаў, можа, пілот робіць усякія манеўры, каб папалохаць пасажыра. Але я памыліўся. Аэраплан паляцеў уніз пад прамым кутом - як страла. Ніякага выбуху не было. Проста разляцеліся аскепкі.

Мужчына казаў, што відавочцаў здарэння было вельмі мала.

- На ўзлётна-пасадачнай паласе стаяў невялікі мікрааўтобус. Думаю, ён суправаджаў аэраплан. Таму, калі той упаў, бус адразу ірвануў на месца падзення. Іншых людзей не было ў полі ўвогуле.

Леанід прызнаўся, што не чуў нейкія крыкі, бо ў аўтамабілі была музыка, і ў адчыненае акно дзьмуў вецер.

- Я не стаў спыняцца - спяшаўся на замову. Але ўжо праз хвілін 5-7 ехаў назад у Слонім і бачыў, што да аэраплана з мігалкамі накіроўваліся пажарная і «хуткая».

Паводле інфармацыі журналістаў, загінулі Сяргей Доўгаль і Уладзімір Філон.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках