19 красавiка 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дабудавалі нафтаправод, які цяпер нікому не патрэбны

6
У Беларусі дабудавалі нафтаправод, які цяпер нікому не патрэбны

Яго хацелі выкарыстоўваць для альтэрнатыўных паставак сыравіны.

У Беларусі скончылі будаўніцтва магістральнага нафтаправода «Гомель - Горкі», які злучае «Нафтан» і «Мазырскі НПЗ». Пра гэта распавёў старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў на паседжанні рады канцэрна «Белнафтахім».

Загад аб будаўніцтве нафтаправода «Гомель-Горкі» працягласцю 207 кіламетраў і магутнасцю 6 млн тон з'явіўся ў красавіку 2020 года. Ён злучае паўночную і паўднёвую галіны нафтаправода «Дружба», а таксама нафтаперапрацоўчыя заводы «Нафтан» і «Мазырскі НПЗ».

Гэтая пастанова прымалася на фоне перабояў у пастаўках у Беларусь расейскай нафты. Тады Менск спешна шукаў альтэрнатыўных пастаўшчыкоў сыравіны пасля таго, як у Менска і Масквы ўзнікла спрэчка што да пытання коштаў расейскай сыравіны, адзначае zerkalo.io.

У пачатку 2020 года Расея нават спыняла пастаўкі нафты ў Беларусь на кароткі тэрмін. Улады Беларусі спадзяваліся, што будаўніцтва нафтаправода «Гомель-Горкі» дазволіць дыверсіфікаваць паступленне нафты ў краіну, бо тады альтэрнатыўныя пастаўкі нафты ішлі ў асноўным на «Мазырскі НПЗ».

Скончыць будаўніцтва планавалі да 2023 года, цяпер у планах да канца 2022-га ўвесці нафтаправод у эксплуатацыю. Аднак з таго часу кардынальна змянілася сітуацыя. У сілу эканамічнай і палітычнай ізаляцыі, у якой праз вайну ва Украіне апынуліся Менск і Масква, альтэрнатыўных крыніц для пакупкі нафты ў Беларусі засталося вельмі мала.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках