19 красавiка 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Пуцін «праглынуў» выбухі ў Крыме

26
Чаму Пуцін «праглынуў» выбухі ў Крыме

Расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі мяркуе, што ў бункеры кіраўніка Крамля пачалася паніка.

Прапаганда Крамля зрабіла ўсё магчымае, каб выключыць версію ўкраінскага нападу па вайсковым аэрадроме ў Крыме.

Пра гэта заявіў расейскі публіцыст і апазіцыянер Андрэй Піянткоўскі ў інтэрв'ю ТСН.ua.

«Дэманстрацыя магчымасцяў украінскага войска знішчае пуцінскі міф аб «другім войску свету» і «спецаперацыі», якая ідзе паводле плану. Які ж гэта план. Следствам было звальненне камандуючага Чарнаморскім флотам РФ. Пуцін баіцца страціць уладу. Насоўваецца перспектыва ўкраінскай перамогі. Гэта несумяшчальна з пуцінскай уладай. Гісторыя Расеі паказвае, што аўтарытарны кіраўнік, які цярпіць ваенную паразу, губляе і ўладу. У асяроддзі Пуціна пытанне цяпер - вызваленне Херсона», - адзначыў Піянткоўскі.

З ягоных слоў, рэакцыю Масквы на ўдар па аэрадроме ў Крыме можна ўважаць за мадэльную сітуацыю, рэпетыцыю на будучае вызваленне Херсона.

«Калі такую паніку, шок, безабароннасць выклікала адна атака на аэрадром, якая спарадзіла шок у расейскім грамадстве, так і ў самім «бункеры» выкліча вызваленне Херсона ці Мелітопаля. Я думаю, невыпадковая заява ўкраінскага вайскова-палітычнага кіраўніцтва аб тым, што гарачая фаза вайны скончыцца да зімы. Я таксама так думаю», - падсумаваў апазіцыянер.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках