25 красавiка 2024, Чацвер, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомае імя аднаго з загінулых пілотаў самалёта, які ўпаў у Слоніме

1
Стала вядомае імя аднаго з загінулых пілотаў самалёта, які ўпаў у Слоніме

Ён быў у авіяцыі з 1984 года і налётаў больш за 3200 гадзін.

Сярод пілотаў, якія загінулі пры катасрофе самалёта 13 жніўня, быў Сяргей Доўгаль, дырэктар «VRP Avia». Ён быў у авіяцыі з 1984 года і налётаў больш за 3200 гадзін.

Пра гэта паведаміла Анастасія Ціхановіч, піша сайт «Еўрарадыё».

Сяргей Доўгаль заснаваў дабрачынны фонд дапамогі інвалідам, якія жывуць у псіхіятрычных інтэрнатах, і людзям з інваліднасцю імя народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча «Спірас».

У суботу падчас святкавання 770-годдзя Слоніма пры выкананні экскурсійных палётаў разбіўся лёгкаматорны самалёт. Два пілоты загінулі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках