29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча спыніць выдачы віз расейцам

37
Польшча спыніць выдачы віз расейцам

Таксама Варшава выступае за агульнаеўрапейскую забарону.

У Польшчы хутка прымуць рашэнне аб спыненні выдачы віз грамадзянам Расеі. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык, паведамляе visegrad24.

Такім чынам, краіна далучылася да Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі і Даніі, якія спрабуюць увесці агульнаеўрапейскую забарону на выдачу турыстычных віз для расейцаў.

Ваўжык таксама зазначыў, што не ўсе краіны Еўразвязу на гэта згодныя.

«Супраць гэтага выступаюць буйныя краіны-сябры, уключаючы Нямеччыну, Францыю і Нідэрланды. У сувязі з тым, што немагчыма пераадолець супраціў гэтых краін аб прыпыненні дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага руху для грамадзян РФ, Польшча працуе над новым рашэннем», - сказаў ён.

Ён таксама заявіў, што Польшча ўжо некалькі месяцаў выдае візы толькі тым расейцам, якія былі вымушаны перасякаць мяжу праз працу - кіроўцам грузавікоў, дыпламатам, а таксама асобам з картай паляка і сямейнікаў грамадзян Польшчы і іншых краін ЕЗ.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках