23 красавiка 2024, aўторак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт пра выбухі ў Крыме: Гэта была сапраўды ўкраінская дыверсійная група

16
Вайсковы экспэрт пра выбухі ў Крыме: Гэта была сапраўды ўкраінская дыверсійная група

Аналітык CIT ацаніў магчымасць розных версій удару па Новафёдараўцы.

Вайсковы экспэрт Руслан Левіеў, сузаснавальнік Conflict Intelligence Team, распавёў пра магчымыя страты расейскіх войскаў у выніку выбухаў на аэрадроме ў Крыме:

- На гэты момант мы гатовы казаць дакладна пра восем знішчаных самалётаў і адзін, як мінімум, сур'ёзна пацярпелы.

Пры гэтым экспэрт зазначыў, што пашкоджаных самалётаў можа быць значна больш, бо вядома пра загінулага і параненых цывільных, якія знаходзіліся далёка ад месца выбуху, некаторыя былі ў будынках. Але нават туды прыляцелі аскепкі.

- Адпаведна з гэтага можна выказаць здагадку, што напэўна многія з тых самалётаў, якія візуальна на спадарожнікавых здымках ацалелі, напэўна, яны атрымалі аскепкавыя пашкоджанні.

Спасылаючыся на спадарожнікавыя здымкі, Левіеў выказаў меркаванне аб магчымых прычынах выбухаў, пры гэтым ён назваў малаверагоднай версію аб ракетным удары:

- Па гэтых спадарожнікавых здымках мы схіляемся да версіі, што здэтанаваў боекамплект, які знаходзіўся там каля самалёта. Прычым, калі паглядзець спадарожнікавыя здымкі старых часоў, у тым ліку і да выбуху, вы ўбачыце, што роўна на тых месцах, дзе засталіся на спадарожнікавых здымках такія кратары, тамака захоўваліся розныя боепрыпасы, ракеты, авіябомбы, падвесныя паліўныя бакі для самалётаў.

Экспэрт кажа, што на больш дэталёвым здымку заўважна, што на кожным асобным месцы, дзе ўзарваўся боекамплект, прыкметна мноства рознага памеру невялікіх кратараў, што, на думку ўдзельнікаў CIT, яшчэ больш пацвярджае версію, што была наступная дэтанацыя розных боепрыпасаў.

- Гэта значыць, не кратэры ад траплення нейкіх ракет, якія прыляцелі. Гэта кратэры ад боепрыпасаў, якія стаялі на зямлі і выбухнулі, - сказаў на заканчэнне Руслан Левіеў. Варыянт з ракетай не выключаны, але тады гаворка аб звышдакладнасці.

Экспэрт адзначае, што гаворка можа ісці пра робата-камікадзэ, выкарыстанага ўкраінскімі спецназаўцамі. Ён нагадаў аб нападзе на штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі:

- Таксама, здавалася б, далёкі тыл. Тым не менш, неяк дрон-камікадзэ змог даляцець і атакаваць афіцэраў. Больш чым верагодная версія, што была сапраўды нейкая дыверсійная група ўкраінская. Можа быць сілы спецыяльных аперацый, якія маглі неяк падплысці да ўзбярэжжа Крыма, запусціць дрон-камікадзэ, атакаваць склад боекамплекта.

Як варыянт, уважае Левіеў, боекамплект сапраўды мог здэтанаваць ад неасцярожнага абыходжання са зброяй ці з агнём. Такую версію пацвярджае багатая гісторыя падобных інцыдэнтаў у расейскім войску. Напрыклад, у Сірыі, калі праз неасцярожнае абыходжанне з агнём загарэліся ўсе боепрыпасы, і было знішчана некалькі баявых гелікаптэраў.

Экспэрт адзначыў, што чарада інцыдэнтаў, якія здарыліся на значнай адлегласці ад найбліжэйшых пазіцый УСУ, выглядае вельмі падазрона. І тым не менш, расследавальнікі CIT пакуль схіляюцца да двух прыярытэтных версій: альбо неасцярожнае абыходжанне з агнём або боепрыпасамі, альбо дрон-камікадзэ, які быў пасланы дыверсійнай украінскай групай.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках