28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія воіны знішчылі два расейскія гелікоптары Ка-52 «Алігатар»

5
Украінскія воіны знішчылі два расейскія гелікоптары Ка-52 «Алігатар»

Варожую тэхніку ліквідавала падраздзяленне «Хорціца».

За суботу і нядзелю ўкраінскія абаронцы знішчылі два гелікоптэры агнявой падтрымкі Ка-52 «Алігатар», паведамляе камандаванне Аб'яднаных сіл.

Варожую тэхніку ўмела ліквідавалі падраздзяленні зенітна-ракетных войскаў аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца».

13 і 14 жніўня воіны з групоўкі «Хорціца» адправілі на металалом 2 варожыя гелікоптэры Ка-52. Акупанты страцілі па адным гелікоптэры 2 дні запар.

Варта заўважыць, што расейскі баявы гелікоптэры Ка-52 - камандзірская машына вайсковай авіяцыі, якая разведвае цэлеўказанні і каардынацыю дзеянняў групы баявых гелікоптэраў. Акрамя гэтага, Ка-52 здольны паражаць браніраваную і небраніраваную тэхніку, жывую сілу і паветраныя цэлі.

«Падраздзяленні зенітна-ракетных войскаў аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца» добрасумленна выконваюць абавязкі і ў выходныя дні, як вынік, за суботу і нядзелю – два знішчаныя гелікоптэры агнявой падтрымкі Ка-52», – гаворыцца ў паведамленні ААС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках