25 красавiка 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Шайгу і яго атачэнне скралі 80% грошай на вайну

13
СМІ: Шайгу і яго атачэнне скралі 80% грошай на вайну

Карупцыя адбілася на баяздольнасці расейскіх войскаў.

Высокапастаўленыя чыноўнікі з нерухомасцю за мяжой і казачнымі даходамі, якія не задэклараваны, - пра гэта ідзе гаворка ў новым расследаванні каманды Аляксея Навальнага. Яго прысвяцілі намесніку міністра абароны РФ Аляксею Крываручку.

Як гаворыцца ў сюжэце праекта FreeДом, на думку міжнароднага фінансіста Біла Браўдэра, такія чыноўнікі ў РФ, як Крываручка, сталі асноўнай прычынай карупцыі ў войску.

«Карупцыя ў Расеі настолькі распаўсюджаная, што фактычна нічога не працуе. Не працуе ўсё, што звязана з дзяржавай. Яны не ў стане весці вайсковыя дзеянні. 80% грошай, якія павінны былі пайсці на вайну, былі скрадзеныя, і гэта добра», - заяўляў Браўдэр у інтэрв'ю The Wall Street Journal.

З тым, што карупцыя паўплывала на баяздольнасць расейскіх войскаў, згодны і адвакат Мікалай Палазаў. Дзякуючы такім чыноўнікам, як Шайгу і Крываручку, расейскія танкі застаюцца без дынамічнай абароны і становяцца досыць лёгкай мэтай.

«Карумпаваная сутнасць пуцінскага рэжыму і ягоных чыноўнікаў яна якраз праяўляецца ў тым, што на працягу доўгага часу, больш за 20 гадоў, асноўнай ідэяй было як мага больш накрасці на тых пасадах, пры тых магчымасцях, якія былі ў гэтых чыноўнікаў. І гэтым накрадзеным забяспечыць будучыню для сваіх дзяцей», - заяўляе Палазаў. Руслан Шаведдзінаў, супрацоўнік «Фонду барацьбы з карупцыяй», заявіў, што Мінабароны РФ - адно з самых карумпаваных ведамстваў. І таму Шайгу сам стаў казачна багатым і «азалаціў» сваё сямейства. У ягоным атачэнні ў гэтым міністэрстве таксама ўсе карумпаваныя.

Са слоў Шаведдзінава, Міністэрства абароны РФ было адно з самых карумпаваных і непапулярных у народзе ведамстваў, на якое выдзялялася з кожным годам усё больш і больш грошай з бюджэту. І пры гэтым усё больш і больш кралася. Ён падкрэсліў, што ніхто не займаўся ні рэфармаваннем войска, ні нейкай падрыхтоўкай уласных салдат.

«Яны (чыноўнікі ў Мінабароны РФ, – рэд.) не былі гатовыя да гэтай вайны, яны жылі, займаючыся проста ўзбагачэннем і расцягваннем бюджэту па кішэнях», – адзначыў супрацоўнік ФБК.

Журналісты спыталі Шаведдзінава, няўжо Пуцін не спытае Шайгу, куды ж падзеліся выдзеленыя на войска грошы за ўсе гэтыя гады.

«Не задае ён такіх пытанняў. Шайгу ведае, каб такіх пытанняў не было, якога-небудзь дробнага падрадчыка Мінабароны РФ перыядычна таксама Шайгу асвятляе для прэсы. Падрадчыка саджаюць, і тады «ўсплываюць» тыя вялізныя сумы, якія крадуцца», - тлумачыць супрацоўнік ФБК.

Акрамя таго, у Пуціна няма пытанняў наконт грошай, выдзеленых на войска, яшчэ і па той прычыне, што ўзамен на накрадзенае чыноўнікі Мінабароны гатовы выканаць любы, самы «брудны», загад кіраўніка РФ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках