19 красавiка 2024, Пятніца, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская авіяцыя нанесла 10 групавых удараў па акупантах

5
Украінская авіяцыя нанесла 10 групавых удараў па акупантах

Расейцы панеслі вялізныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Украінская авіяцыя за мінулыя дні нанесла да дзесяці групавых удараў па расейскіх войсках. Знішчана амаль 15 ББМ ворага і дзясяткі акупантаў.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Паветраных сіл УСУ.

«На працягу дня, 13 жніўня, на некалькіх аператыўных кірунках ударная авіяцыя Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны нанесла да дзесяці групавых авіяўдараў па пазіцыях акупацыйных войскаў!» - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак Паветраных сіл, пад прыкрыццём знішчальнай авіяцыі, штурмавікі Су-25 і бамбавікі Су-24м нанеслі ўдары па ўзводных і ротных апорных пунктах, танкавых калонах на маршы, пазіцыях рэактыўных сістэм залпавага агню, пераправах і згрувашчванні жывой сілы і тэхнікі.

«Знішчана амаль пятнаццаць баявых браніраваных машын ворага і дзясяткі рашыстаў!» - паведамляюць у прэс-цэнтры.

Нагадаем, што ўкраінскія байцы на Данбасе знішчылі тры БМП ворага і 25 акупантаў і абнародавалі кадры ўдараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках