28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка ўказала на ключавую ўразлівасць войскаў РФ пад Херсонам

3
Брытанская выведка ўказала на ключавую ўразлівасць войскаў РФ пад Херсонам

Некалькі тысячаў акупантаў трапілі ў пастку.

Нават калі войскі РФ здолеюць істотна адрамантаваць масты на поўдні акупаванай Украіны, яны застануцца ключавой уразлівасцю. Паколькі наземнае забеспячэнне некалькіх тысячаў іх войскаў на заходнім беразе, верагодна, залежыць толькі ад двух пантонных пунктаў пераправы.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

У брытанскай выведцы нагадваюць, што два галоўныя аўтамабільныя масты, якія забяспечваюць доступ да акупаванай тэрыторыі на заходнім беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці, цяпер, верагодна, не выкарыстоўваюцца для мэтаў значнага ваеннага забеспячэння.

Акрамя таго, 10 жніўня ўкраінскія вайскоўцы задалі высокадакладныя ўдары, чым, верагодна, зрабілі пераправу праз Днепр у Новай Кахоўцы непрыдатнай для праезду цяжкай вайсковай тэхнікі.

Таксама там адзначаюць, што ў апошнія дні Расея здолела правесці толькі павярхоўны рамонт пашкоджанага Антонаўскага аўтадарожнага моста, які, верагодна, застаецца структурна падарваным.

Разам з тым на мінулым тыдні магістральны чыгуначны мост пад Херсонам таксама атрымаў дадатковыя пашкоджанні, таму з канца ліпеня Расея выкарыстоўвае пантонную пераправу ля чыгуначнага моста як асноўны шлях забеспячэння вайскоўцаў.

"Беручы да ўвагі абмежаваны ланцужок паставак, памер якіх-небудзь запасаў, якія Расея здолела стварыць на заходнім беразе, верагодна, будзе ключавым чыннікам цягавітасці сілаў", – тлумачаць у выведцы Вялікай Брытаніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках