19 красавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў першы ў свеце смартфон з камерай на 200 мэгапіксэляў

19
Выйшаў першы ў свеце смартфон з камерай на 200 мэгапіксэляў

Ён выявіўся зусім недарагім.

Марка Moto, якая сёння належыць Lenovo, прадставіла першы ў свеце смартфон з асноўнай камерай на 200 Мп. Нягледзячы на плашку «першы ў свеце», навінка таксама можа пахваліцца адэкватнай цаной, паведамляе УНІАН.

Кажучы тэхнічнымі тэрмінамі, Moto X30 Pro атрымаў сэнсар Samsug HP1 з 1/1.22-цалевай матрыцай і функцыяй ChameleonCell для павышэння якасці здымкі ў варунках дрэннага асвятлення за кошт аб'яднання піксэляў у фармаце 2×2 ці 4×4.

"Дапамагаць" яму будуць 50-МП шырокакутнік і тэлеаб'ектыў на 12 МП з двухразовым аптычным набліжэннем. Уразіць і франтальная камэра - яе разрознасць складзе 60 Мп. У дадатак ёсць магчымасць здымкі ў 8K.

Пад капотам размясціўся топавы флагманскі чып Snapdragon 8+Gen 1 ад Qualcomm і батарэя на 4610 мАг з падтрымкай хуткага сілкавання магутнасцю 125 Вт. Выгнуты экран OLED характарызуецца дыяганаллю 6,67 цалі з разрознасцю FHD +, чашчынёй абнаўлення 144 Гц і падтрымкай стандарту HDR10+.

З іншых асаблівасцяў: NFC, падэкранны сканэр адбіткаў пальцаў і стэрэадынамікі з надбудовай Dolby Atmos. У ЗША за базавую версію Moto X30 Pro на 8+128 ГБ просяць 520 даляраў, за самую топавую на 12+512 ГБ - 640 даляраў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках