18 красавiка 2024, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выездзе з Менска вырас затор некалькі кіламэтраў

2
На выездзе з Менска вырас затор некалькі кіламэтраў

Адбылося ДТЗ.

Відавочцы паведамляюць аб ДТЗ на трасе M1 (Берасце - Менск - мяжа РФ) у кірунку выезду са сталіцы. Аўтамабілі сутыкнуліся на адцінку непадалёку ад гатэля Vesta. Тут прадугледжана па дзве палосы руху ў кожным кірунку, паведамляе onliner.by.

Як запэўніваюць карыстальнікі, сутыкненне адбылося ў левым шэрагу за гатэльным комплексам у кірунку Берасця. Сэрвіс "Яндэкс" на момант выхаду нататкі вызначыў даўжыню затору 6 кіламэтраў. Струмень моцна замарудзіўся аж да з'езду з трасы Р1 у бок Петкавіч і Койданава.

Увечары ў пятніцу, у першыя гадзіны пасля заканчэння працоўнага дня, затор можа значна павялічыцца. Некаторыя аўтамабілісты разварочваюцца, каб вярнуцца да гэтага скрыжавання і прадоўжыць шлях праз места Койданаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках