28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва «Гродна Азот» баіцца, што працоўныя пранясуць на завод зброю

7
Кіраўніцтва «Гродна Азот» баіцца, што працоўныя пранясуць на завод зброю

У 2020-2021 гадах на прадпрыемстве прайшоў шэраг акцый пратэсту.

На турнікетах КП "Гродна Азот" паставілі металадэтэктары, піша заводская газэта «Гродненский химик».

Як заяўляе служба бяспекі, гэта зроблена для таго, каб работнікі не прынеслі на завод халодную, пнэўматычную, стралковую і кідальную зброю, а таксама выбуховыя прыстасаванні.

Работнікам з кардыё- або нэйрастымулятарамі, а таксама іншымі імплантаванымі электроннымі прыладамі дазволена адмовіцца ад праходжання праз арку комплексу. Для іх прадугледжаны індывідуальны асабоыы надгляд.

У 2020-2021 гадах на "Гродна Азоце" прайшоў шэраг пратэставых акцый, некалькі цэхаў спыняліся.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках