29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўночы 13 жніўня можна ўбачыць вялікі зарапад

1
У Беларусі ўночы 13 жніўня можна ўбачыць вялікі зарапад

Сёлета зарапад супаў з поўняй.

Уночы 13 жніўня ў Беларусі можна назіраць летні зарапад - пік Персеід. Персеіды - гэта метэорны паток, які ўзнікае на небасхіле штогод у ліпені-жніўні.

Так, у гэты час пылавыя часціцы, пакінутыя каметай, трапляюць у атмасферу Зямлі і згараюць. Менавіта гэтая з'ява і называецца "зорным дажджом", піша партал 1prof.by.

У 2022 годзе самы інтэнсіўны метэорны паток можна назіраць уночы з 12 на 13 жніўня. Паведамляецца, што самую вялікую колькасць знічак можна ўбачыць прыкладна з 23 гадзін і да 4.30 раніцы. Уся рэч у тым, што інтэнсіўнасць метэорнай плыні паступова павялічваецца з паўночы і яе максімум прыпадае на 4 раніцы. Паводле папярэдніх прагнозаў, колькасць згараючых часціц будзе прыкладна 160 штук за гадзіну.

Сёлета зарапад якраз супаў з поўняй, якая звычайна засвечвае неба і не дазваляе як след нацешыцца “зорным дажджом”. Зоркападу таксама перашкаджаюць і агні горада, таму лепш за ўсё за знічкамі назіраць за горадам.

Дарэчы, падчас "зорнага дажджу" рэкамендуюць задумваць жаданне. Важна выразна яго сфармуляваць і вымавіць, калі ўбачыце знічкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках