19 красавiка 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Telegram з'явіліся новыя функцыі

10
У Telegram з'явіліся новыя функцыі

Выйшла новае абнаўленне мэсэнджэра.

Каманда Telegram прадставіла новую версію папулярнага мэсэнджэра, якая, паводле слоў ягонага стваральніка Паўла Дурава, мае "здзейсніць рэвалюцыю ў тым, як людзі выказваюць свае думкі пры абмене паведамленнямі".

Сярод галоўных фішак - новая платформа для стварэння эмодзі ды магчымасць адпраўкі анімаваных стыкераў ўнутры паведамлення. А яшчэ з'явілася блакаванне галасавых паведамленняў.

Блакаванне галасавых паведамленняў

Са слоў распрацоўнікаў, гэта адна з самых запытваных функцый сярод супольнасці. Ёсць магчымасць выбраць, хто зможа адпраўляць паведамленні: "Усе", "Мае кантакты" або "Ніхто".

Магчымасць падарыць Telegram Premium

Цяпер падпіскай Telegram Premium можна падзяліцца з родзічамі, сябрамі ды калегамі, падарыўшы ім аплачаную падпіску на 3, 6 або 12 месяцаў - "з прыемнай зніжкай".

Аўтарскія анімаваныя эмодзі

Цяпер у Тэлеграме ёсць платформа для стварэння новых эмодзі - яна дае магчымасць зацягнуць уласныя наборы з унікальнымі персанажамі для платных карыстальнікаў.

Анімаваныя эмодзі можна дадаваць у тэкст паведамленняў або подпісаў да фота і відэа. Карыстальнікам Premium-падпіскі ўжо даступныя першыя 10 анімаваных набораў з больш за 500 эмодзі. Новыя наборы і эмодзі абяцаюць абнаўляць рэгулярна.

Інтэрактыўныя анімаваныя эмодзі

З шмат якімі папулярнымі эмодзі ды іх "альтэр эга" з аўтарскіх набораў можна ўзаемадзейнічаць у асабістых перапісках: калі ўсякі з суразмоўцаў націсне на пасланне з эмодзі, абодва ўдзельнікі размовы адначасова ўбачаць поўнаэкранную анімацыю.

Дадатковыя анімацыі ёсць у шматлікіх эмодзі, сярод іх 😂😍😁😱❤️👍🎉💸🔥👻.

Новая панэль стыкераў у Telegram для iOS

Яе дызайн абнавілі - зараз можна хутка гартаць паміж раздзеламі са стыкерамі, эмодзі ды GIF. Для Android, кампутараў і браўзэраў гэтая "фішка" ўжо даўно даступная.

Новая версія ўжо даступная ўсім карыстальнікам iOS, у Google Play абнаўленне з'явіцца неўзабаве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках