19 красавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Казахстан будзе пастаўляць нафту ў абыход Расіі

5
Reuters: Казахстан будзе пастаўляць нафту ў абыход Расіі

Краіна хоча пачаць прадаваць нафту праз найбуйнейшы азербайджанскі нафтаправод.

Казахстан можа пачаць прадаваць частку сваёй нафты праз найбуйнейшы азербайджанскі нафтаправод "Баку (Азербайджан) – Тбілісі (Грузія) – Джэйхан (Турцыя)". Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на крыніцы.

Паводле звестак агенцтва, дзяржаўная нафтавая кампанія "Казмунайгаз" вядзе папярэднія перамовы з гандлёвым падраздзяленнем азербайджанскай дзяржаўнай кампаніі SOCAR аб дазволе на продаж 1,5 млн тон тону паліва. Першыя пастаўкі могуць пачацца ўжо ў 2023 годзе.

Reuters адзначае, што экспарт казахстанскай нафты складае больш за 1% сусветнага продажу. Апошнія 20 гадоў яна дастаўлялася праз магутнасці Каспійскага трубаправоднага кансорцыюма (КТК) у тэрміналы Новарасійска (РФ) на Чорным моры і далей на сусветны рынак.

Пасля таго, як у ліпені расійскі суд паспрабаваў закрыць КТК, урад Казахстана і вялікія замежныя вытворцы ў якасці захадаў засцярогі сталі шукаць магчымасць кантрактаў з іншымі кампаніямі.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў аб неабходнасці наладзіць новыя спосабы пастаўкі нафты ў абыход Расіі, у тым ліку перавозку сыравіны морам.

«Казахстан ніколі не быў марской краінай і таму не задзейнічаў у поўным аб'ёме магчымасці марскіх перавозак. Цяпер іншы час», – сказаў тады ён.

Прыярытэтным кірункам ён назваў Транскаспійскі міжнародны транспартны маршрут, які пралягае праз Кітай, Казахстан, акваторыю Каспійскага мора, Азербайджан, Грузію, Турцыю і краіны Еўропы, не заходзячы на тэрыторыю Расіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках