28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб Эстоніі: Войска акупантаў ва Украіне неўзабаве сутыкнецца з лагістычнымі праблемамі

4
Генштаб Эстоніі: Войска акупантаў ва Украіне неўзабаве сутыкнецца з лагістычнымі праблемамі

Без рэгулярных паставак рэсурсаў і тэхнікі ў вайне не перамагчы.

Войска РФ неўзабаве сутыкнецца з лагістычнымі праблемамі ва Украіне. Яно не зможа кампенсаваць страты ў тэхніцы, і гэта адаб'ецца на выніках усёй вайны. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік начальніка Генеральнага штаба Сіл абароны Эстоніі Март Вендла ў каментарах парталу err.ee.

Вайсковец адзначыў, што з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расея страціла больш танкаў, чым ёсць на ўзбраенні ў Нямеччыне або Вялікай Брытаніі. А заходнія санкцыі не дазваляюць рабіць новую тэхніку.

«З гэтым у іх праблемы. На вайне часта перамагаюць, дзякуючы лагістычнай падтрымцы», — заявіў Вендла.

Намеснік начальніка Генштаба таксама пракаментаваў ход баявых дзеянняў. З ягоных слоў, акупанты перакідваюць на поўдзень дадатковую тэхніку, каб перашкодзіць контрнаступу УСУ. Аднак у найбліжэйшы тыдзень рашысты не зменяць сваю тактыку: яны прадоўжаць ствараць ключавы ціск на кірунку Бахмут — Северск. А што да выбухаў на аэрадромах у Крыме і Зябраўцы, то гэта, са слоў Вендлы, сігнал для расейцаў.

«Да фундаментальных змен атака, вядома, не прывядзе. Але гэта паказвае, што ўзброеныя сілы РФ не могуць быць упэўненыя, што агонь украінскага войска не дойдзе да іх у тым месцы, якія яны ўважаюць за тыл. Пацверджанай інфармацыі аб тым, што адбылося пад Гомелем у Беларусі, што менавіта было знішчана, няма. Паводле розных звестак, ёсць страты ў розных тыпах тэхнікі», — заявіў Вендла.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках