Як беларусам не трапіцца на махлярства з пасылкай накладзенай аплатай
2- 12.08.2022, 17:07
- 6,738
Экспэртка дала карысныя рэкамендацыі.
Начальніца ўправы абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Іна Гаўрыльчык расказала, як не трапіцца на махлярства з пасылкай накладзенай аплатай.
- У апошні час пачалі з'яўляцца выпадкі, калі спажыўцам прыходзяць пасылкі накладзенай аплатай. Гэта значыць, прыходзіць апавяшчэнне аб тым, што неабходна на пошце атрымаць пасылку, якую грамадзянін не заказваў, - адзначыла Гаўрыльчык.
З яе слоў, пасля таго, як чалавек атрымлівае апавяшчэнне, яму на тэлефон пачынаюць паступаць званкі.
- У якіх паведамляецца аб тым, што, калі вы не атрымаеце, не выкупіце гэтую пасылку, то ў гэтым выпадку да вас будуць ужытыя штрафныя санкцыі за нібыта захоўванне на пошце вашай пасылкі, - заявіла яна.
Гаўрыльчык звярнула ўвагу на тое, што такая сітуацыя з'яўляецца парушэннем законных правоў чалавека.
- Вы маеце поўнае права не атрымліваць пасылку, якую не замаўлялі і, адпаведна, яе не аплачваць. І на такія тэлефонныя званкі ці не адказваць, класці слухаўку. І пажадана праінфармаваць органы ўнутраных спраў для таго, каб быў праведзены разбор, - заявіла яна.
І парэкамендавала папярэдзіць аб гэтай сітуацыі сваіх паджылых бацькоў, каб яны не выкуплялі такія пасылкі.