25 красавiка 2024, Чацвер, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі «Град» і склад боепрыпасаў акупантаў

3
УСУ знішчылі «Град» і склад боепрыпасаў акупантаў

З пачатку шырокамаштабнага ўварвання расейскія вайскоўцы страцілі 241 РСЗА.

У Херсонскай вобласці байцы Узброеных сіл Украіны знішчылі рэактыўную сістэму залпавага агню БМ-21 «Град» і запасныя набоі да яе расейскіх акупантаў. Пра гэта на сваіх старонках у сацыяльных сетках «Фэйсбук» і «Твітэр» паведаміў блогер і палкоўнік Узброеных сіл Украіны Анатоль Штэфан (Шцірліц), апублікаваўшы адпаведны ролік.

Відэа знятае беспілотным лятальным апаратам, аператар якога знайшоў цэлі і скарэктаваў артылерыйскі агонь па іх. Спачатку паказаны прылёт у «Град», які стаіць каля пасадкі. Затым прадэманстраваны шырокі пажар і дэтанацыя з разлётам набояў у самой РСЗА і ў пасадцы, дзе былі складаваныя запасныя набоі.

Між тым, Генеральны штаб УСУ сцвярджае, што з пачатку шырокамаштабнага ўварвання (з 24 лютага да 12 жніўня) расейскія акупанты страцілі 241 РСЗА.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках