20 красавiка 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікам «ЛНР» выдалі рыштунак і боты розных памераў, якія рассыпаюцца ў руках

11
Баевікам «ЛНР» выдалі рыштунак і боты розных памераў, якія рассыпаюцца ў руках

На фронт адпраўляюць новую партыю «чмоняў».

Расейскія захопнікі скардзяцца ў сацсетках на якасць вайсковай амуніцыі, якую ім выдаюць для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Адпаведнае відэа ў пятніцу, 12 жніўня, апублікаваў у сябе ў Telegram-канале дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

Са слоў баевікоў пракрамлёўскай тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР», уніформа, якой іх забяспечваюць, дрэннай якасці і, часцяком на некалькі памераў большая, а ў адказ на прэтэнзіі ім гавораць, што здабыць нешта лепшае можна «ў баі».

Што да іншага рыштунку, то ён настолькі стары і зношаны, што даслоўна рассыпаецца ў руках.

«Выдалі рэчмяшкі. Дно прарвалася. У руках рвецца», - наракаюць акупанты.

Яшчэ горшая сітуацыя з абуткам, бо выдадзеныя боты ў адной пары могуць апынуцца ўвогуле розных памераў, ды да таго ж з прыбітай цвікамі падэшвай.

«Так экіпіруюць байцоў з «ЛНР», якіх расейскае войска ўважае за «гарматнае мяса», кідаючы на самыя гарачыя кірункі фронту», — пракаментаваў апублікаванае відэа Герашчанка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках