23 красавiка 2024, aўторак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве арыштавалі беларускага дальнабойніка за кантрабанду на 1,6 мільёна еўраў

7
У Літве арыштавалі беларускага дальнабойніка за кантрабанду на 1,6 мільёна еўраў

Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.

У панядзелак у пункце пропуску «Мядзінінкай» літоўскія мытнікі затрымалі буйную партыю кантрабандных цыгарэт. Амаль 880 скрыняў было знойдзена пасля праверкі мытнікамі партыі чыпсаў, якая накіроўвалася з Беларусі ў Калінінградскую вобласць Расеі.

Як паведамляе літоўская мытня, грузавік DAF, якім кіраваў грамадзянін Беларусі, прыбыў у пункт пропуску 8 жніўня блізу 18 гадзін. Кіроўца грузавіка заявіў, што перавозіць груз чыпсаў, кавы, гарбаты і паніровачных сухароў транзітам у Калінінградскую вобласць Расеі.

Аднак калі мытнікі праверылі аўтамабіль з дапамогай сістэмы рэнтген-кантролю, высветлілася, што тавар, які перавозіцца афіцыйна - гэта ўсяго толькі некалькі паддонаў, складзеных у кузаве паўпрычэпа такім чынам, каб закрыць нелегальны груз.

Як толькі бакавы тэнт паўпрычэпа быў узняты, стала бачна, што астатняя частка запоўненая скрынкамі цыгарэт («Мінск Капітал», «НЗ Золата», «НЗ 10»).

Паводле папярэдніх звестак усяго ў грузавіку таемна перавозілася амаль 880 скрынь (440 тысяч пачкаў) нелегальных цыгарэт на суму блізу 1,64 мільёна еўраў з улікам падаткаў.

Аўтамабіль з кантрабандным грузам затрыманы, роўна як і кіроўца, а Віленскае аддзяленне Крымінальнай мытнай службы пачало дасудовае расследаванне па факце кантрабанды. Следства вядзе Віленская акруговая пракуратура.

10 жніўня на пастанову Віленскага акруговага суда кіроўца грузавіка быў арыштаваны на тры месяцы. Яму пагражае штраф ці пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках