19 красавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёс Шайгу і кіраўніка Генштаба РФ Герасімава вісіць на валаску

12
Лёс Шайгу і кіраўніка Генштаба РФ Герасімава вісіць на валаску

Больш за трэць расейскіх генералаў і афіцэраў знаходзяцца пад следствам.

Паводле звестак Генеральнага штаба УСУ, блізу 30–40% генералаў і афіцэраў РФ, якія планавалі вайну супраць Украіны, адхіленыя ад службы і знаходзяцца пад следствам у Расеі. Лёс міністра абароны РФ Сяргея Шайгу і кіраўніка Генштаба УС РФ генерала Валерыя Герасімава таксама вісіць на валаску.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў кіраўнік Галоўнай аператыўнай управы Генштаба УСУ Аляксей Громаў. Ён адзначыў, што рэпрэсіўныя захады датычна вышэйшага і старэйшага афіцэрскага складу Узброеных сілаў РФ праходзяць праз паразы ў стратэгічных планах на ўкраінскім напрамку.

"Паводле наяўных звестак, міністр абароны РФ Шайгу і кіраўнік генштаба УС РФ генерал Герасімаў застаюцца на пасадах выключна для прадухілення дыскрэдытацыі вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва", – сказаў Громаў.

Ён дадаў, што, з улікам выбухаў на аэрадромах "Сакі" ў акупаваным Крыме і "Зябраўка" ў Беларусі, якія адбыліся ў апошні час, чакаюцца новыя кадравыя пастановы датычна кіроўнага складу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках