29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнічы рынак Беларусі абрынуўся

2
Будаўнічы рынак Беларусі абрынуўся

За першыя паўгода падзенне склала больш за 13%.

Паводле звестак Белстата, за студзень – чэрвень 2022 года аб'ём падрадных працаў, выкананых будаўнічымі арганізацыямі, склаў 5,8 млрд руб. Гэта 86,7% ад значэння за такі ж перыяд 2021 года.

Гэта значыць, аб'ём будаўнічых працаў, выкананых у 1-м паўгоддзі, знізіўся на 13,3%, заўважыла «Экономическя газета».

Паводле статыстыкі Белстата, больш за 50% аб'ёму выкананых падрадных працаў прыпала на Менск (1986,9 млн руб.) і Менскую вобласць (996,7 млн руб.) – 34,1% і 17,1% адпаведна.

У лідарах з мінулага года засталіся Гомельская і Берасцейская вобласці. Там аб'ём працаў у студзені – чэрвені 2022 года склаў 665,3 млн руб. і 659,5 млн руб. адпаведна.

У Гарадзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях арганізацыі выканалі менш будаўнічых працаў – 560,9, 523,6 і 426,8 млн руб. адпаведна.

Пры гэтым, як піша выданне, больш за 20% падрадных працаў звязаныя з актуальным і капітальным рамонтам – аб'ём такіх працаў у 1-м паўгоддзі 2022 г. склаў 1,3 млрд руб. – 92,5% ад узроўню студзеня – чэрвеня 2021 г.

Дарэчы, усю галіну трымае жыллёвае будаўніцтва. Так, за студзень – чэрвень 2022 года ўвялі ў эксплуатацыю 1913,8 тыс. кв. м жылля, або 93,8% да ўзроўню 1-га паўгоддзя 2021 г. Аб'ём укладзеных сродкаў склаў 2,9 млрд руб. (на 4,7% менш за значэнне мінулага года).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках