27 верасня 2022, aўторак, 20:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Будзе пераварот: Піянткоўскі расказаў пра настроі ў бункеры Пуціна

12
Будзе пераварот: Піянткоўскі расказаў пра настроі ў бункеры Пуціна
АНДРЭЙ ПІЯНТКОЎСКІ

У Расеі шукаюць вінаватага.

У выпадку далейшых поспехаў УСУ на фронце Расею чакае пераварот, які скончыцца скіданнем Уладзіміра Пуціна.

Расейскі публіцыст Андрэй Піянткоўскі ў каментары «24 каналу» растлумачыў, што тым, хто прыйдзе да ўлады ў Расеі, трэба будзе прызначыць каго-небудзь вінаватым.

Піянткоўскі мяркуе, што нядаўнія выбухі ў Навафёдараўцы – не толькі выдатны ваенны эксперымент, але і моцны псіхалагічны эфект. А сістэму крамлёўскай хлусні і прапаганды можа зламаць вызваленне Херсона.

«Будзе пераварот. Прыйдуць да ўлады не нейкія там лібералы, дэмакраты, а такія ж мярзотнікі, як і сам Пуцін», – заявіў ён.

Паводле словаў Піянткоўскага, ім трэба будзе назваць вінаватага, як ужо не раз было ў гісторыі Савецкага Саюза. Ён заявіў, што канчаткова прыйшоў да такой высновы, назіраючы за рэакцыяй розных прапагандысцкіх і сілавых фрагментаў у Расеі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».