29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі сышоў адзін з найбуйнейшых вытворцаў кавы

10
З Расеі сышоў адзін з найбуйнейшых вытворцаў кавы

Пастанова прынятая праз вайну супраць Украіны.

Адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў кавы Tchibo заявіў пра сыход з расейскага рынку.

Адпаведная пастанова была апублікаваная на сайце кампаніі.

Як паведамляецца, Tchibo прадала сваю даччыную кампанію ў Расеі і, такім чынам, спыніла сваю дзейнасць у РФ. Адразу пасля пачатку вайны пастаўкі кавы былі спыненыя. Таксама спыненае абсмажванне кавы ў кантрактнага вытворцы ў Расеі, усе маркетынгавыя мерапрыемствы і анлайн-прысутнасць.

«Мы ашаломленыя і ўзрушаныя вайной супраць Украіны і выкліканай ёю трагедыяй», – гаворыцца ў паведамленні.

Tchibo – нямецкая кампанія, вядомая дзякуючы вытворчасці аднайменнай растваральнай кавы, а таксама фірмовай вопраткі, побытавай тэхнікі і прадметаў хатняга побыту. Таксама займаецца турыстычнай і страхавой дзейнасцю. Tchibo таксама валодае сеткай кававых крамаў і рэстаранаў (больш за тысячу ўстановаў у Нямеччыне).

Кава маркі Tchibo прадаецца ў многіх краінах свету, акрамя Нямеччыня: ЗША, Вялікая Брытанія, Казахстан, Украіна, Польшча, Вугоршчына, Турцыя, Румынія, Ізраіль і Іарданія.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках