18 красавiка 2024, Чацвер, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зябраўка перадала «прывітанне» Драздам

28
Зябраўка перадала «прывітанне» Драздам

Рыхтуйся, Саша.

У ноч на 11 жніўня стала вядома пра выбухі ў раёне ваеннага аэрадрома ў Зябраўцы пад Гомелем, з якога расейскія войскі часта наносілі ракетныя ўдары па Украіне.

Гэтая навіна выклікала вялікую цікавасць у чытачоў сайта Charter97.org.

«Міжволі ўзнікае думка пра ўзаемную сувязь удараў па базе рашыстаў у Крыме і намёкі ўкраінскай абароннай установы, што “ракеты ATACMS ужо тут, у нас”. І там, і тут адлегласць значная, звычайны рэактыўны снарад туды не даляцеў бы».

«Гэты аэрадром перададзены пад кіраванне Расеі. З аднаго боку, няправільна, каб частка зямлі РБ належала расейцам, карэйцам ці індусам. З іншага боку, абарона гэтай зямлі і бяспека таго, што знаходзіцца на ёй, – задача РФ. Таму ўсё сумленна».

«Яшчэ дзіўна, што ўкраінцы так доўга цярпелі абстрэл сваіх тэрыторый з боку Беларусі і не адказвалі. Хутчэй за ўсё, не было дальнабойнай зброі, але цяпер ёсць».

«Ідзе прыстрэлка, ацэнка шчыльнасці поля і эфектыўнасці СПА. Удар пазней будзе. Яшчэ Дразды прамацаць трэба».

«Гэтая база цалкам перададзеная ў вядзенне оркам, там стаяць не толькі самалёты, але СПА і дывізіён “Іскандэраў”. Адтуль усе апошнія тыдні вядзецца абстрэл паўночнай і заходняй часткі Украіны. Туды ж рэгулярна сіламі ваенна-транспартнай авіяцыі агрэсара падвозяцца ракеты ці то да СПА, ці то да тактычных ракетных комплексаў. Хутчэй – другое, паколькі налётаў на базу не было і выдатку зенітных ракетаў тамака быць не павінна, таму папаўняць іх запас – няма сэнсу».

«Пасля Зябраўкі варта чакаць прылёту і па Драздах. Рыхтуйся, Саня».

«Як казаў адзін бравы гомельскі недаваенкам-ябацька – гэта вам зарад бадзёрасці і энэргіі ад паўвострава Крым».

«Украіна мае поўнае маральнае права знішчаць расейскія базы ў любым месцы зямной кулі, куды можа дацягнуцца. А на гомельскім напрамку, як кажуць, “сам Бог загадаў”. За Бучу, за Ірпень».

«Браты-ўкраінцы, біце гэтую поскудзь і ў Зябраўцы, і ў Баранавічах, і ў Лідзе, і асабліва – у Драздах. Зброя ў вас цяпер ёсць, якая дастане гэтых вылюдкаў на ўсіх вайсковых базах».

«Дажылі! Раней з аэрапорта Гомеля людзі на моры лёталі, наўпрост праз Украіну 2-3 гадзіны. А цяпер некаторыя дзеля свайго пасаду і сваіх крэслаў гандлююць “каханай”, падкладаючы яе пад імперскіх фашыстаў РФ. А за такі бізнэс давядзецца адказваць. І гэтым “некаторым”, і халуям / дурніцам, якія з замілаванымі фізіяноміямі махаюць сцяжкамі гэтым гандлярам Радзімы. І, на жаль, некаторым іншым грамадзянам РБ давядзецца таксама пацярпець».

«Дай Бог, каб гэта быў толькі пачатак, а далей былі плескачы ўсюды, дзе ёсць рашысцкія і лукашысцкія мярзотнікі».

«Украінцы і так доўга цярпелі шклоўскага вылюдка. Дагуляўся».

«Сапраўдны “пляскач” на аэрадромах і базах расейскіх акупантаў павінен быць як у Крыме на 9 жніўня 2022 г., каб за кіламетр ад расейскіх вайсковых аб'ектаў шкло вылятала, за дзясяткі кіламетраў чуваць была кананада ад дэтанацыі, а жонкі і сем'і расейскіх вайскоўцаў паставалі ў чаргу, уцякаючы з Беларусі».

«Можна бліжэй да мяжы Беларусі падабрацца і па Драздах ударыць. Якраз дыстанцыя для Хаймарсаў».

«Пасля Зябраўкі колькасць партызанаў з кожнай гадзінай пачне павялічвацца ў геаметрычнай прагрэсіі».

«Зрабіце ім з Зябраўкі Чарнабаеўку».

«Гамельчукам, відаць, да лямпачкі, што іх рэгіён ператвараюць у мілітарызаваную зону?»

«Як толькі прыляціць алаверды, то ў вусатага маржа адразу ж наступіць працверажэнне. Ды і прыкарытнікі папрыціхнуць, а то занадта актывізаваліся расцягваць рэшткі дзяржбюджэту».

«Гопнік, які атрымаў тронкам па пысе, заўсёды мяняе мадэль паводзінаў! Гэта аксіёма! Паглядзім, як заспяваюць расейскія ваякі, якія думалі, што ў Беларусі іх не дастануць».

«Даўно час украінцам жахнуць “хаймарсамі” па паслугачу. Глядзіш, інстынкт самазахавання ў “хаўруснічкаў” уключыцца. На вайне – як на вайне».

«Даўно час расфігачыць гэтае асінае гняздо, Зябраўку. Можа, тады перастануць адтуль узлятаць самалёты і ракеты оркаў. Там і беларусаў не засталося. Адна вата і калабаранты з мясцовых ваенных адстаўнікоў, якія раней жылі і марылі хутчэй вярнуцца ў расейскае стойла і апынуцца “пад расейскім ботам”».

«Украінцам мае сэнс адказваць па тэрыторыі Беларусі толькі тады, калі амерыканцы дадуць ракеты да “Хаймарс” далёкасцю больш за 300 км. Каб адразу па Палацы Незалежнасці і па рэзідэнцыі самазванца. А так, дапусцім, удараць па Гомельскай вобласці, адкуль маскоўцы ракеты пускаюць, дык яны глыбей на тэрыторыю РБ перабяруцца, будуць страляць адкуль-небудзь з-пад Ліды ці Віцебска».

«Тое, што ён акружыў рэзідэнцыі “Торамі”, “Букамі” і С-300/400, яму не дапаможа. “Хаймарсам” на гэтую СПА проста пляваць, як паказала практыка. Цяпер Саня будзе як Садам Хусэйн: начаваць у машыне і кожную ноч у розных месцах. І так датуль, пакуль у Гаагу не прывязуць!» – пішуць чытачы сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках