28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: На Палессі беларусы больш рашуча паказалі, што маюць гонар і годнасць

5
Андрэй Шарэнда: На Палессі беларусы больш рашуча паказалі, што маюць гонар і годнасць

Пiнчукi штурмавалi пінскi гаркам і РАУС.

Увечары 9 жніўня тысячы палешукоў выйшлі на вуліцы Пінску. Калі людзі зразумелі, што іх ізноў падманулі, яны не пайшлі ў абдымкі з «сілавікамі» у балаклавах, а схапіліся за кіі і камяні. Пачаўся штурм пінскага гаркама і РАУСа. АМАП, вайскоўцы і мянты вымушаны былі уцякаць і трымаць абарону. Сутыкненьні працягваліся некалькі гадзін. Лукашыстаў ад рагрому выратавала толькі перакінутае падмацаваньне з бліжэйшых райцэнтраў, вайсковых частак і памежных застаў.

А ужо ўвечары 10 жніўня успыхнуў Брэст. За дзень да гэтага у горадзе таксамы былі пратэсты, і яны скончыліся жорсткімі разгонамі і затрыманьнем многіх сотняў пратэстоўцаў. Лукашыстам здавалася, што ўсё скончана. Але увечары на галоўным скрыжаваньні горада Бульвара Шаўчэнкі і Прспекта Машэрава ізноў выйшлі людзі. Сотні маладых хлопцаў адразу выйшлі на праезджую частку, перакрылі рух транспарту і сталі ў надзейную моцную счэпку. Насуперак ім адразу пашыхтаваліся шэрагі АМАПу, мянтоў і вайскоўцаў.

Першыя спробы разагнаць людзей скончыліся паразай для "сілавікоў", берасцейцы далі ім годны адпор. Тады ў пратэстоўцаў паляцелі светла-шумавыя гранаты і раздаліся першыя стрэлы гумавымі кулямі. У адказ у фашыстаў паляцела брукаванка і кавалкі асвальту. Да сілавікоў пачала прыбываць у дапамогу вайскоцы з 38 дэсантнай брыгады і іншых вайсковых частак. Людзі адступілі на сотню метраў і пачалі будаваць барыкады. А з барукадаў у фашыстаў пачалі запускаць феярверкі. Толькі жорсткі наступ "сілавікоў" з залпамі гумовымі кулямі, закідваньнем светла-шумавымі гранатамі адкінуў мужных хлопцаў. Пратэстоўцы пачылі адступленьне некалькімі групамі ў розных накірунках, але працягвалі супраціў. Сутыкненьні працягваліся некалькі гадзінаў у розных раёнах гораду. Азвярэлыя лукашысты-фашысты проста езьдзілі на бусах і стралялі ў людзей гумавывымі кулямі. Цяжка параненыя былі дзесяткі людзей. Ва дварах адбываліся масавыя затрыманьні і збіцьцьцё людзей. Затрымлівалі усіх, хто траплялся на вочы «сілавікам».

На наступны дзень спужаўшыеся лукашысты фактычна ўвялі ў Брэсце надзвычайнае становішча. Старшыня гаркаму Аляксандар Рагачук дазволіў вайскоўцам і мянтам выкарыстоўваць баявую агнепальную зброю. У горадзе развярнуліся часткі дэсантнікаў 38 брыгады, спецназ з Мар'янай Горкі, памежнікі і нават невялікі адзел расейскіх пскоўскіх дэсантнікаў. У небе паднялі вайсковыя самалёты-безпілотнікі. Проста ва дварах затрымлівалі людзей, якія хоць неяк нагадвалі нязгодных з фашысцкім рэжымам. Але берасцейцы ізноў выйшлі. І супраць іх прымянілі ўжо баявую зброю. Загінуў Генадзь Шутаў.

А ўжо пазней былі абдымкі з фашыстамі-сілавікамі, кветачкі і белыя сукенкі... Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

Андрэй Шарэнда, Facebook

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках