29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны штаб УСУ: РФ далей залучае Беларусь у поўнамаштабную вайну супраць Украіны

63
Генеральны штаб УСУ: РФ далей залучае Беларусь у поўнамаштабную вайну супраць Украіны

Да 13 тысяч лукашыстаў пагадзіліся ваяваць супраць Украіны.

Магчыма, да 13 тысяч былых і цяперашніх прадстаўнікоў падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый і АМАПа Беларусі пагадзіліся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях супраць Украіны.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба УСУ Аляксей Громаў на брыфінгу.

«Расея працягвае залучаць Беларусь у поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Паводле папярэдніх звестак, да 13 тысяч чалавек з ліку дзейных і былых вайскоўцаў падраздзяленняў беларускіх сіл спецыяльных аперацый, а таксама АМАПа падпісалі згоду на ўдзел у вайне супраць Украіны», - распавёў ён.

Паводле слоў Громава, беларусаў, перш за ўсё, матывуе фінансавая ўзнагарода, якую яны змогуць атрымаць за ўдзел у поўнамаштабным уварванні ў нашу дзяржаву. Ён растлумачыў, што грамадзяне рэспублікі не вераць у так званую «дэнацыфікацыю» і «абарону правоў расейскамоўных».

Громаў таксама адзначыў, што зараз Беларусь утрымлівае шэсць батальёнаў каля мяжы з Украінай. Вайскоўцы рэспублікі выконваюць задачы ў памежных раёнах.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках