28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аператыўная інфармацыя Генштаба УСУ на стан вечару 11 жніўня

1
Аператыўная інфармацыя Генштаба УСУ на стан вечару 11 жніўня

УСУ адбілі штурмы акупантаў каля Мар'інкі і Пяскоў і нанеслі ім страты.

У чацвер, 11 жніўня, расейцы штурмавалі пазіцыі УСУ каля Мар'інкі і Пяскоў, але ўсе іх спробы наступу пацярпелі крах. Яны панеслі страты і адступілі.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

На стан вечару 11 жніўня сітуацыя на франтах такая:

На Валынскім, Палескім і Северскім кірунках асаблівых зменаў не назіраецца. Вораг прадаўжае няспынныя абстрэлы цывільнай і ваеннай інфраструктуры і спрабуе праводзіць выведку з дапамогай БПЛА.

На Харкаўскім кірунку акупанты правялі абстрэл з танкаў і артылерыі ў раёнах шэрагу населеных пунктаў у паўночнай частцы вобласці.

На Славянскім кірунку зафіксаваныя абстрэлы каля населеных пунктаў і адзін авіяўдар.

На Данецкам кірунку расейцы спрабуюць прарваць абарону войскаў УСУ і заняць больш выгадныя пазіцыі для далейшага аднаўлення наступу ў кірунках гарадоў Краматорск і Бахмут. Таксама вораг праводзіць абстрэлы для таго, каб не дазволіць перакідкі ўкраінскіх вайскоўцаў на іншыя кірункі.

На Краматорскім кірунку акупанты беспаспяхова спрабавалі палепшыць тактычнае становішча непадалёк Грыгароўкі, Верхнякаменскага і Івана-Дар'еўкі.

На Бахмуцкім кірунку войскі РФ штурмавымі дзеяннямі спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх войскаў і рушыць наперад у кірунках Якаўлеўкі, Бахмуцкага, Зайцава, Вяршыны і Дачы, але ўкраінскія ваяры нанеслі акупантам страты і вымусілі да ўцёкаў.

На Аўдзееўскім кірунку акупанты планавалі правесці некалькі штурмаў у кірунках Мар'інкі і Пяскоў, але іх спробы пацярпелі крах, яны панеслі страты.

На Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках акупанты панеслі страты і адышлі пры спробе штурму ў кірунку Паўлаўкі. Зафіксаваныя абстрэлы шэрагу населеных пунктаў.

На Паўднёвабугскім кірунку расейцы спрабуюць не дапусціць прасоўвання ўкраінскіх вайскоўцаў углыб і праводзяць паветраную выведку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках