19 сакавiка 2024, aўторак, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы абстралялі Запарожскую атамную станцыю: што вядома

14
Расейцы абстралялі Запарожскую атамную станцыю: што вядома

Паведамляецца аб дзясяці «прылётах».

Удзень у чацвер, 11 жніўня, расейскія захопнікі зноў абстралялі Запарожскую АЭС і тэрыторыі паблізу атамнага аб'екта.

Пра гэта ў Telegram паведамляе «Энэргаатам», піша unian.net.

«Сёння, 11 жніўня, рашысты чарговым разам абстралялі найбуйнейшую ва Украіне і Еўропе Запарожскую атамную электрастанцыю. Зафіксавана пяць «прылётаў» ля камендатуры станцыі - непасрэдна побач з участкам зваркі і сховішчам крыніц выпраменьвання. На невялікім участку загарэлася трава, але, на шчасце, ніхто не пацярпеў», - гаворыцца ў паведамленні.

Аднак, як зазначаецца, вораг на гэтым не спыніўся.

«Яшчэ пяць «прылётаў» адбыліся ля пажарнай часці, размешчанай непадалёк ад ЗАЭС. У выніку абстрэлаў на станцыі не ўдалося своечасова правесці «перазменку». Бо дзеля бяспекі атамшчыкаў аўтобусы з персаналам наступнай змены вярнулі назад у Энэргадар. Пакуль сітуацыя канчаткова не нармалізуецца, працу будуць прадаўжаць працаўнікі папярэдняй змены», - распавялі на прадпрыемстве.

У «Энэргаатаме» запэўнілі, што сітуацыя на станцыі цяпер з'яўляецца кантраляванай.

«Інфармацыя, якую імгненна пачалі разганяць у варожых пабліках, што нібыта персанал у паніцы пакідае станцыю, з'яўляецца хлуслівай і маніпулятыўнай. Гэта таксама зброя, з якой расейцы спрабуюць знішчаць ЗАЭС, таму давярайце толькі афіцыйным крыніцам», - падкрэслілі ў кампаніі.

Расейскія прапагандысты паведамілі, што нібыта гарыць другі энэргаблок Запарожскай АЭС.

На 17:00 радыяцыйны фон на Запарожскай атамнай электрастанцыі складае 11-12 мкР/г, што адпавядае натуральным нормам, адзначылі ў «Энэргаатаме».

«Ніякага пажару, у тым ліку на 2-м энэргаблоку ЗАЭС, пра які пішуць акупанцкія паблікі і расейскія СМІ, няма», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках