19 сакавiка 2024, aўторак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія спецслужбы дапамагаюць нелегалам штурмаваць агароджу на мяжы з Польшчай

16
Беларускія спецслужбы дапамагаюць нелегалам штурмаваць агароджу на мяжы з Польшчай

Многія нелегальныя мігранты маюць расейскія візы.

Памежная служба Польшчы прадаўжае абсталёўваць агароджу па лініі мяжы з Беларуссю. Саму фізічную загароду з металу ўзвялі больш за месяц таму. Цяпер вядуцца работы па ўсталяванню электронных ахоўных сістэм і камер відэаназірання. Калі ўсё гэта запрацуе, нават набліжацца да мяжы незаўважаным стане немагчыма. А пакуль у польскай службе расказалі, як яшчэ не дароблены бар'ер ужо дапамагае памежнікам.

Так, нягледзячы на пяціметровую агароджу, мігранты пры дапамозе беларускіх службаў, падкрэсліваюць палякі, усё адно спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі. Але іх стала нашмат менш.

«Сёлета мы фіксуем максімум 80 спроб незаконнага перасячэння мяжы на дзень, а ў другой палове мінулага года даходзіла да 800 на дзень», - паведамілі ў Пагранслужбе.

Мігранты ўжо не збіраюцца вялікімі групамі і не штурмуюць мяжу сілай, а дзейнічаюць групамі па некалькі чалавек. Дзякуючы фізічнаму бар'еру спыніліся атакі на польскіх пагранічнікаў, кіданне камянёў, бутэлек, петард, асляпленне лазерамі. За апошнія тыдні ніводны пагранічнік не пацярпеў, таксама спынілася пашкоджанне службовых аўто.

Акрамя таго, дзякуючы пракладзенай дарозе патрулям прасцей рэагаваць на пагрозу прарыву мяжы, яны могуць хутка дабрацца ва ўсякі пункт.

У выніку ўдалося вызваліць людскія рэсурсы тых службаў, якія вымушаныя былі раней надаваць дапамогу пагранічнікам.

Хто тыя замежнікі, якія ўсё яшчэ спрабуюць пераходзіць нелегаламі з Беларусі ў Польшчу? Як паведамляе Памежная служба, гэта людзі, якія атрымліваюць расейскія візы і прылятаюць у Расею легальна, а потым едуць у Беларусь і да мяжы. Калі летась гэта былі ў асноўным прадстаўнікі некалькіх краін Блізкага Усходу, то цяпер большасць - маладыя адзінокія мужчыны з Афрыкі. За ліпень перасекчы мяжу спрабавалі грамадзяне амаль сарака розных краін: Малі, Ганы, Конга, Эрытрэі, Камеруна, Габона, Джыбуці, Нігерыі, Эфіопіі, Новай Гвінеі, Егіпту, Марока, Беніна, Самалі і іншых.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках