29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі вялікую колькасць элітных войскаў Расеі

14
УСУ знішчылі вялікую колькасць элітных войскаў Расеі

Могілкі на тэрыторыі РФ «імкліва растуць».

Узброеныя Сілы Украіны знішчылі вялікую колькасць элітных войскаў Расеі, могілкі на тэрыторыі РФ «імкліва растуць». Пра гэта паведаміў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў на сустрэчы міністраў абароны краін-хаўрусніц Украіны ў Капенгагене, цытуе «Укрінфарм».

З яго слоў, украінскія войскі знішчылі мноства дэсантных, марскіх, а таксама падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый войска Расеі.

«Ёсць фактар, які аб'ядноўвае расейскія гарады Мурманск, Калінінград і Пскоў – іх могілкі імкліва растуць», – заявіў міністр.

Рэзнікаў адзначыў, што дзеянні Украіны і яе хаўруснікаў могуць зберагчы ўсю Еўропу, напрыклад, краіны Балтыі.

«Украіна гатовая зрабіць сваю частку, нам патрэбныя інструменты. І чым хутчэй мы іх атрымаем і чым большымі будуць аб'ёмы, тым хутчэй мы дасягнем нашай агульнай мэты - мірнай Еўропы», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках