29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы абыходзяць санкцыі, адкрываючы карткі ў беларускіх банках

9
Расейцы абыходзяць санкцыі, адкрываючы карткі ў беларускіх банках

Турыстычныя кампаніі плануюць запусціць «шоп-туры».

Расейцы сталі ездзіць у Беларусь на шопінг, іх цікавяць замежныя брэнды, якія пайшлі з РФ. Пра гэта паведамляе Асацыяцыя тураператараў Расеі (АТАР), піша агенцтва «Масква».

«На фоне сыходу шматлікіх замежных брэндаў з расейскага спажывецкага рынку і іншых наступстваў антырасейскіх санкцыяў, нашыя суайчыннікі па-новаму ацанілі перавагі паездак у Беларусь. З'явіўся новы трэнд - мода на шопінг у Беларусі. Асабліва, калі на руках банкаўская карта аплатнай сістэмы «Мір», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі АТАР, адна кампанія рыхтуецца запусціць шоп-тур у Беларусь, у межах якога пры неабходнасці можна будзе адкрыць банкаўскую картку Visa ці Mastercard мясцовага банка.

Паводле ацэнак экспэртаў, у параўнанні з мінулым сезонам турыстычная плынь у Беларусь вырасла мінімум на 10-15%, а адзін з тураператараў паведаміў аб павелічэнні паказчыка на 60%.

«Нягледзячы на новыя трэнды і змены ў спажывецкіх перавагах турыстаў, галоўны турыстычны прадукт, па які расейцы едуць у Беларусь, пакуль нязменныя. Гэта па-ранейшаму санаторна-аздараўленчы адпачынак», - дадалі ў АТАР.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках