20 красавiка 2024, Субота, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мелітопалі падарвалі захоплены акупантамі будынак МУС

2
У Мелітопалі падарвалі захоплены акупантамі будынак МУС

Выбух чулі ва ўсіх раёнах горада.

У акупаваным Мелітопалі быў чутны гучны выбух, папярэдне гарыць будынак, у якім акупанты адкрылі "орган па выдачы фэйкавых дакументаў на аўто".

Пра гэта паведаміў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў, перадае Цензор.НЕТ.

“Пакуль зафіксаваны гучны выбух, які чулі ва ўсіх раёнах. Паводле папярэдняй інфармацыі, гарыць будынак сервіснага цэнтра МУС, які захапілі рашысты. Акупанты з пафасам адкрылі там свой чарговы псеўдаорган выдачы фэйкавых дакументаў на аўто. Нават паспелі зрабіць рамонт. На шчасце, іх планы даслоўна ўзарваныя”, - напісаў Фёдараў у тэлеграм-канале.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках