23 красавiка 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер паветраных сіл УСУ: Беларускія партызаны надзвычай добра дапамагаюць Украіне

9
Спікер паветраных сіл УСУ: Беларускія партызаны надзвычай добра дапамагаюць Украіне
ЮРЫЙ ІГНАТ

Юры Ігнат пракаментаваў інфармацыю аб выбухах на вайсковым аэрадроме «Зябраўка» пад Гомелем.

Украінскія ўзброеныя сілы разлічваюць на падтрымку беларускіх партызан. Пра гэта ў эфіры ранішняй «Студыі Белсат» 11 жніўня заявіў спікер камандавання Паветраных сілаў УСУ Юры Ігнат, каментуючы інфармацыю пра выбухі на вайсковым аэрадроме «Зябраўка» пад Гомелем.

«Мы ведаем, што яны надзвычай добрыя, разумныя і кемлівыя людзі, якія ўжо вельмі добра дапамагаюць нашай дзяржаве, Узброеным Сілам Украіны. І мы толькі дзякуем братэрскаму беларускаму народу, які дапаможа Украіне перамагчы акупантаў і выгнаць іх з нашай зямлі. І з вашай таксама», – адзначыў Юры Ігнат.

Тым не менш, заявіў ён, пакуль што да сітуацыі ў «Зябраўцы» варта давяраць афіцыйнай інфармацыі Міністэрства абароны Украіны, як і ў выпадку са знішчэннем расейскіх самалётаў у крымскай Новафёдараўцы.

Беларускія тэлеграм-каналы паведамілі, што ўночы на 11 жніўня ў раёне аэрадрома «Зябраўка» былі чуваць выбухі і заўважаныя ўспышкі. Таксама адчувалася ўдарная хваля.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках