18 красавiка 2024, Чацвер, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі паразу акупантам пад Бахмутам

1
УСУ нанеслі паразу акупантам пад Бахмутам

Адбіты атакі ворага яшчэ на трох кірунках.

Расея засяроджвае намаганні на ўстанаўленні поўнага кантролю над тэрыторыямі Луганскай і Данецкай абласцей. На Бахмуцкім кірунку акупанты вялі выведку боем і спрабавалі здзяйсняць штурмавыя дзеянні, аднак УСУ прымусілі ворага адступіць са стратамі.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

На Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя без змен. Падраздзяленні ўзброеных сіл рэспублікі Беларусь выконваюць задачы ва ўзмацненні аховы адцінка беларуска-ўкраінскай мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях.

На Северскім кірунку супраціўнік з рулявой артылерыі абстраляў грамадзянскую і вайсковую інфраструктуру ў раёнах населеных пунктаў Логі Чарнігаўскай вобласці і Варажба, Мезенаўка, Грабаўскае і Слаўгарад Сумскай вобласці.

На Харкаўскім кірунку вораг рабіў вогненнае знішчэнне недалёка ад Удаў, Пятроўкі, Пратапапоўкі, Каробачкінага і Шавялоўкі.

На Славянскім кірунку супраціўнік учыняў абстрэлы з артылерыі і танкаў паблізу Карнавухаўкі, Вернаполля, Багародзічнага, Мазанаўкі і іншых.

На Краматорскім кірунку задзейнічаў для агнявога знішчэння рэактыўную артылерыю і танкі каля Северска, Верхнякаменскага, Серабранкі і Грыгораўкі. Вёў наступальныя дзеянні паблізу Грыгораўкі і Верхнякаменскага, поспеху не меў, адышоў. Баявыя дзеянні працягваюцца ў раёне Івана-Дар'еўкі.

На Бахмуцкім кірунку вораг рабіў абстрэлы нашых войскаў з танкаў і артылерыі недалёка ад Бахмута, Канстанцінаўкі, Пераязнога, Вясёлага, Бахмуцкага, Вясёлай Даліны, Якаўлеўкі, Вяршыні і Зайцава. Нанёс авіяцыйныя ўдары каля Выемкі, Спорнага, Салядара, Бахмута і Зайцава.

Акупанты правялі выведку боем паблізу ад Якаўлеўкі. Нашы ваяры адагналі захопнікаў назад. Вораг беспаспяхова вёў наступальныя і штурмавыя дзеянні недалёка ад Бахмуцкага і Зайцава. Са стратамі адступіў. У раёнах населеных пунктаў Вяршына і Дача баявыя дзеянні працягваюцца.

На Аўдзееўскім кірунку супраціўнік праводзіў артылерыйскія абстрэлы каля Мар'інкі, Вадзянога, Нетайлавага, Аўдзееўкі, Пяскоў, Апроснага і Краснагораўкі. Нанёс авіяўдары паблізу Аўдзееўкі. Вядзе наступальныя дзеянні ў кірунку Мар'інкі і Пяскоў, баявыя дзеянні працягваюцца.

На Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках зафіксаваны абстрэлы з рулевай і рэактыўнай артылерыі, танкаў у раёнах населеных пунктаў Наваміхайлаўка, Малая Токмачка, Малінаўка, Лук'янаўскае, Угледар, Новаданілаўка, Урэмёўка, Белагор'е, Бурлацкае і Кушугум. Акупанты задзейнічалі авіяцыю паблізу Наваміхайлаўкі, Прачыстоўкі і Залатой Нівы. Спрабавалі наступаць каля Паўлаўкі. Украінскія ваяры рашуча здушылі гэтыя спробы.

На Паўднёвабужскім кірунку асноўныя намаганні супраціўнік засяроджваецца на ўтрыманні занятых пазіцый і недапушчэнні прасоўвання нашых войскаў. Падтрымлівае высокую інтэнсіўнасць разведкі БПЛА.

Вораг ажыццяўляў абстрэлы цывільнай і вайсковай інфраструктуры ў раёнах населеных пунктаў Мікалаеў, Украінка, Прыбужскае, Ліманы, Стэпавая Даліна, Благадатнае, Вясёлы Кут, Кабзарцы, Белая Крыніца, Цвердамедава і Асакараўка. Нанёс авіяўдары недалёка ад Андрэеўкі, Новагрыгароўкі, Белай Крыніцы, Мірнага, Вялікага Артакавога і Лазавога.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках