20 красавiка 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па авіябазе ў Крыме: Расея страціла значна больш за дзевяць самалётаў

6
Удар па авіябазе ў Крыме: Расея страціла значна больш за дзевяць самалётаў

Апублікаваны новыя звесткі камандавання Паветраных сіл Украіны і вынікі падліку экспэртаў.

Са звестак камандавання Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны, пасля ўдару па аэрадроме каля пасёлка Новафёдараўка ў Крыме было знішчана больш за дзевяць расейскіх самалётаў.

«Спадарожнікавыя здымкі ўкраінскага вайсковага аэрадрома Сакі ў Крыме. Да і пасля «пазаштатнай сітуацыі». Як бачым, там не дзевяць, а значна больш дэмілітарызаваных расейскіх самалётаў», - гаворыцца ў паведамленні камандавання ў Telegram.

Са звестак Oryx, на аэрадроме Сакі былі знішчаны не менш за чатыры самалёты Су-30СМ, шэсць ударна-тактычных самалётаў-разведчыкаў Су-24М/МР (пяць знішчаны, адзін пашкоджаны).

Эксперт Аляксандр Олівер адзначае, што былі знішчаны ад 9 да 14 самалётаў.

Заснавальнік і крэатыўны дырэктар Bellingcat Эліёт Хігінс заявіў, што не можа ўзгадаць, калі Расея страчвала столькі паветраных сродкаў за адзін дзень.

«Яны павінны быць дужа ўстурбаваныя здольнасцю Украіны нанесці такія ўдары дзе-небудзь, асабліва па мосце праз Керчанскую затоку», - напісаў журналіст.

9 жніўня на вайсковай авіябазе РФ Сакі каля пасёлка Новафёдараўка ў акупаваным Крыме прагрымелі некалькі магутных выбухаў. Слупы дыму ад іх былі відаць як на сушы, так і ў моры.

У Мінабароны РФ заявілі, што адбылася «дэтанацыя некалькіх авіяцыйных боепрыпасаў».

У Мінабароны Украіны пракаментавала выбухі на аэрадроме Сакі ў акупаваным Крыме. Ведамства адзначыла, што не можа высветліць прычыну пажару на тэрыторыі аэрадрома, але нагадвае аб правілах пажарнай бяспекі і забароне курэння ў неўстаноўленых месцах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках