На вайсковым аэрадроме «Зябраўка» пад Гомелем прагрымелі выбухі
129- 11.08.2022, 7:34
- 112,490

Па расейскіх самалётах у Беларусі нанесены ўдар?
У раёне аэрадрома «Зябраўка» пад беларускім Гомелем, які зараз знаходзіцца пад кантролем расейцаў, чуваць выбухі і бачныя ўспышкі.
Пра гэта паведамляе ТСН са спасылкай на групу маніторынгу ваеннай актыўнасці РФ у Беларусі «Беларускі Гаюн».

«Паступае інфармацыя, што ў раёне аэрадрома «Зябраўка» чуваць выбухі і бачныя ўспышкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, за апошнія 10 хвілін было відаць мінімум 4 ўспышкі», - гаворыцца ў паведамленні.
Неўзабаве інфармацыю аб выбухах пацвердзілі «адразу некалькі крыніц». З розных звестак, пачынаючы з 00:30 было не менш за 8 выбухаў.
Беларускі тэлеграм-канал «Флагшток» таксама піша пра выбухі, якія былі чуваць у Гомельскім раёне і паўднёвых мікрараёнах Гомеля.

«З 00:25 да 00:32 былі чутныя выбухі, адчувалася [ударная] хваля, пару разоў праз суцэльную воблачнасць [былі бачныя] светлавыя пробліскі. Кірунак - зябраўскі аэрадром», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў пачатку жніўня ў гомельскі аэрапорт «Зябраўка» прыляцела як мінімум 4 вайскова-транспартныя самалёты ВКС РФ. Тады была зафіксавана перавозку ракет для пускавых комплексаў С300/С400.
Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.
Адзначым, што 7 ліпеня намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба УСУ Аляксей Громаў заявіў, што Беларусь аддала аэрадром «Зябраўка» пад кантроль РФ.
Нагадаем, 9 жніўня на захопленым расейцамі вайсковым аэрадроме «Сакі» ў Новафёдараўцы (Крым) прагучала серыя магутных выбухаў.