25 красавiка 2024, Чацвер, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тытанік» для Лукашэнкі

13
«Тытанік» для Лукашэнкі
АЛЯКСАНДР ХАРА

Дыктатар разумее, наколькі бясслаўны канец чакае іх войска ва Украіне.

Ацэньваючы імавернасць уварвання беларускіх войскаў ва Украіну ў найбліжэйшыя месяцы, складана выключыць суб'ектыўны фактар - вар'яцтва Пуціна ці Лукашэнкі, бо яны з'яўляюцца тыранамі і акружылі сябе людзьмі, якія падаюць выключна тую інфармацыю, якая ім падабаецца.

Да таго ж, Лукашэнка не з'яўляецца самастойным гульцом. Ён страціў прастору для манеўру пасля таго, як запэцкаў рукі па локці ў крыві беларусаў пасля нелегітымных выбараў у Беларусі. Таму ў яго няма магчымасці абапірацца на Украіну ці Заходнюю Еўропу і балансаваць.

Спрабуючы вызначыць імавернасць удзелу беларускіх войскаў у вайне супраць Украіны, мы зыходзім з лагічных аргументаў: што гэта можа даць Беларусі, ці здольная Беларусь сабраць такія магутныя сілы, якія б уяўлялі пагрозу для Украіны, ці можа беларускае войска дасягнуць важных ваенных мэт.

Калі абапірацца на логіку, то беларусам у гэтай вайне месца няма.

Зрэшты, Беларусь з'яўляецца краінай-агрэсарам з 24 лютага, бо яна выдзеліла сваю тэрыторыю расейскім войскам для ажыццяўлення ваеннай агрэсіі супраць Украіны. З пункту гледжання міжнароднага права і ўкраінскага заканадаўства, няма ніякай розніцы, ці былі беларусы на тэрыторыі Украіны са зброяй у руках ці не - яны ўжо агрэсары.

Ці пойдзе Беларусь ва Украіну - складана сказаць. Расейцам, безумоўна, хацелася б не толькі распылення ўкраінскіх сіл. Расея разумее, што не можа спыніць плынь зброі, тэхнікі і боепрыпасаў, якія Украіне пастаўляюць заходнія партнёры, не наносячы ўдару па заходняй Украіне.

З іншага боку, пагроза з боку Беларусі з'явілася даслоўна адразу, але прайшло 150 дзён - і беларусы так нічога і не зрабілі. Напэўна, у Беларусі ёсць вайскоўцы, якія могуць пралічыць і прадказаць, наколькі ганебны канец іх тут чакае. Факт таго, што беларускія войскі не рушылі ў паход ва Украіну, сведчыць аб наяўнасці такога разумення ў беларускага камандавання. Нават нягледзячы на тое, што беларусы робяць выгляд, што гатовыя ваяваць, а Лукашэнка ўвесь час прамаўляе палітычныя заявы, закліканыя прадэманстраваць, што ён з'яўляецца хаўруснікам Расеі і лаяльны ў стаўленні да Пуціна (хоць ён з'яўляецца малодшым партнёрам, які часова займае сваю пасаду).

Для Лукашэнкі непасрэдны ўдзел беларускіх войскаў у вайне - гэта сумнеўная мэта. Бо, такім чынам, ён проста заскочыць на «Тытанік», а яму наўрад ці гэта трэба. Хоць Лукашэнка і падонак, але ён - дастаткова разумны чалавек, таму будзе да апошняга манеўраваць, каб не ўцягнуцца ў гэтую авантуру.

Гэтая авантура Расеі ўжо вылезла бокам і, спадзяюся, Пуціну найбліжэйшым часам вылезе таксама, і ён не ўтрымаецца ва ўладзе.

Менавіта таму складана ацаніць імавернасць удзелу беларускіх войскаў у вайне. Цяпер і ў Лукашэнкі, і ў беларускага народа больш лагічных прычын, каб гэтага не адбылося. Аднак цалкам можа здарыцца і так, што загад аб уступленні войска Беларусі ў вайну будзе аддаваць не Лукашэнка, а нехта іншы…

Аляксандр Хара, «Главред»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках